Tribuna/Футбол/Блогі/«Санта-Барбара» ў сям'і Бекхэмаў: напружанасць паміж сынамі праз дзяўчыну, сварка з сям'ёй нявесткі

«Санта-Барбара» ў сям'і Бекхэмаў: напружанасць паміж сынамі праз дзяўчыну, сварка з сям'ёй нявесткі

Бруклін нават праігнараваў гадавіну бацькі.

Аўтар — Ryhor Bartaševič
«Санта-Барбара» ў сям'і Бекхэмаў: напружанасць паміж сынамі праз дзяўчыну, сварка з сям'ёй нявесткі

Зорным сем'ям наканавана жыць побач з чуткамі, але сям'я Бекхэмаў ужо назбірала гісторый на шматсезонны серыял, які будзе грунтавацца на сапраўдных (і не вельмі) падзеях.

Усё адбываецца на фоне 50-годдзя Дэвіда Бекхэма.

Трохі перадгісторыі: адкуль пайшлі першыя сваркі ў сям'і

Як бы гэта смешна ні гучала, але ад самага пачатку фаны пачалі біць трывогу праз адсутнасць у Інстаграме. Гаворка не пра Дэвіда Бекхэма і яго старэйшага сына Брукліна, а пра Вікторыю Бекхэм і яе нявестку (жонку Брукліна) Ніколы Пельц. Справа ў тым, што да вяселля пары паміж Вікторыяй Бекхэм і Пельц усё было супер – публічная ўзаемная сімпатыя, якая дублявалася ў сацсетках. Але ўсё рэзка змянілася пасля цырымоніі ў красавіку 2022 года – Вікторыя не ставіла лайкі на вясельныя фота на старонцы Ніколы. Так, гэта ўсё яшчэ гучыць дзіўна і смешна, але былі і іншыя знакі:

1. Сям'я Пельц нібыта наўмысна, як піша ELLE, адсунула Вікторыю ад арганізацыі вяселля і правяла ўсё ва ўласным маёнтку;

2. Цягам свята нявесту апраналі ў брэнды Valentino, Versace і Dior, хоць свякроў ужо зрабіла для яе адмысловую вясельную сукенку ад уласнага лэйбла Victoria Beckham;

3. На балі бацькоў жаніха пасадзілі далей, у той час як сям'я Ніколы заняла статусны верхні стол;

4. Сярод цырымоніі спявак Марк Энтані нечакана сказаў прамову пра Вікторыю, якая была «одай пра тое, наколькі яна цудоўная», у тым ліку шмат у чым і ў дачыненні да новай нявесткі. Нікола, як піша Page Six, у слязах схавалася далей, калі пачула гэта;

5. На мядовы месяц Нікола і Бруклін селі на яхту на поўдні Францыі, за два крокі ад месца, дзе сям'я Бекхэмаў адпачывала ў Харватыі. Здавалася б, нічога дзіўнага, што яны не сталі бачыцца са сваякамі ў такі перыяд, вось толькі сям'я Пельц суправаджала пару на адпачынку;

Пазней выйшла інтэрв'ю новай місіс Бекхэм для часопіса Tatler, дзе яна закранула адзін цікавы момант – сям'я Бекхэмаў не падтрымала Брукліна ў выбары прафесіі ў кулінарнай сферы, праз што ён сутыкнуўся з ціскам, каб даказаць «людзям» сваёй кар'ерай.

Адначасова ўсе пачалі абмяркоўваць учынак Брукліна – ён набіў на целе вялікі надпіс «Peltz», а Нікола выклала фота ў Інстаграм і падпісала яго «Я вельмі шчаслівая, што ты Пельц». На гэтым моманце сапраўды пачало складвацца ўражанне, што Пельцы не прызнаюць цесную сувязь з Бекхэмамі, а проста прынялі Брукліна ў сваю не менш статусную і заможную сям'ю. Дарэчы, у яго таксама ёсць татуіроўка з партрэтам каханай.

Праз некалькі месяцаў пара ўсё ж пракаментавала чуткі пра варажнечу – аказваецца, прычынай разладу яны бачылі менавіта гісторыю з сукенкай.

«Я збіралася, і я вельмі хацела (апрануць вясельную сукенку ад VB – заўв.), а затым праз некалькі месяцаў Вікторыя зразумела, што яе атэлье не можа гэтага зрабіць. Таму мне прыйшлося абраць іншую сукенку», – патлумачыла Нікола.

«Я ведаю, што СМІ заўжды будуць спрабаваць пісаць падобныя рэчы. Яны заўсёды хочуць прынізіць людзей. Але [цяпер у нас] ўсе ладзяць, и гэта добра», – умяшаўся Бруклін.

Чуткі пра разлад на нейкі час сапраўды прыціхлі, хоць таблоіды і вышуквалі падводныя камяні на агульных фота, ва ўзаемных віншаваннях у сацсетках і іншых момантах.

Але новы сезон серыяла пачаў разгортвацца ўжо праз пару гадоў.

Сярэдні сын Бекхэмаў, Рамэа, стаў сустракацца з былой Брукліна – гэта справакавала новую хвалю напружанасці

Яшчэ да адносін з Нікола Бруклін сустракаўся з Кім Тэрнбул – лонданскай ды-джэйкай і мадэллю. Праз некалькі гадоў дзяўчына зноў фігуравала ў сям'і Бекхэмаў, але ўжо ў статусе партнёркі сярэдняга сына – Рамэа. Справа, падобна, нават не ў рэўнасці, а хутчэй у матывах Кім – Нікола і Бруклін паставілі пад сумнеў яе намеры, падазраючы меркантыльныя планы англічанкі стаць часткай багатай сям'і.

Рамэа ж карыстаецца поўнай свабодай у сям'і – ён будаваў футбольную кар'еру, але рэзка пакінуў яе дзеля мадэльнай. Бацькі падтрымалі выбар сына, чаго нельга сказаць пра старэйшага – вышэй згадвалася, што бацька і маці нібыта скептычна ацанілі выбар Брукліна на карысць кухарства. Якая сапраўдная прычына напружання паміж братамі – мы наўрад ці даведаемся, але з пачатку адносін Кім і Рамэа старэйшы сын Дэвіда разам з жонкай нібы зніклі – не наведвалі ніякіх сямейных вячарын, пазбягалі сумесных выхадаў у свет.

Але хто такая гэтая Кім Тэрнбул?

О, не спяшайцеся вінаваціць яе ў адным жаданні мець шмат грошай, бо яны ў яе і так ёсць. Акрамя ўласнай кар'еры ў электроннай музыцы і мадэлінгу, яна паходзіць з заможнай сям'і. Кім – унучка вядомага скульптара і мастака Уільяма Тэрнбула, тады як яе бацька Джоні Тэрнбул і дзядзька Алекс Тэрнбул былі часткай постпанк-групы 23 Skidoo, сфармаванай у 1979 годзе.

Дзяўчына з дзяцінства валодае вялікім уплывовым колам зносін і паспяхова пашырае яго ўласнымі намаганнямі. Са старэйшым сынам Бекхэмаў склалася нават вельмі цікавая гісторыя. Іх часта заўважалі ў складзе трыа, якое дапаўнялася сынам спявачкі Мадоны Рокам Рычы. І калі ў дзяўчыны скончыліся рамантычныя дачыненні з Бруклінам, яны сышла да Рока, пры гэтым сяброўства ўнутры трыа неяк захавалася. Важна, што сям'я Бекхэмаў не прызнавала, што паміж Кім і Бруклінам быў раман.

Дэвід Бекхэм раскошна адсвяткаваў 50-годдзе, але ёсць нюанс

2 траўня 2025 года Дэвід Бекхэм святкаваў 50-годдзе. Прыгожую дату падкрэсліла раскошная сябрына ў рэстаране Core. На свята прыбылі такія зоркі, як Гай Рычы, Ева Лангорыя і Гордан Рамзі, але не старэйшы сын Дэвіда.

Усё быццам бы праз варожасць з Рамэа – ён не прызнае яго саюза з Кім. Але ж калі ён не прызнае адносін з Тарнбел у мінулым, у чым праблема?

Яшчэ перад вечарынай розныя СМІ пісалі, што Дэвід у першую чаргу хацеў вялікае свята, каб пакласці канец напружанню паміж братамі, але нічога не атрымалася. Бруклін з Ніколай у той час быццам бы былі ў Лондане, але ўсё адно праігнаравалі запрашэнне. Падказкай да сітуацыі стала паведамленне дзяўчыны, якая днямі перажыла складаны перыяд у сям'і.

Фота: Інстаграм Ніколы Пельц, Daily Mail

Іншыя пасты карыстальніка

«Санта-Барбара» ў сям'і Бекхэмаў: напружанасць паміж сынамі праз дзяўчыну, сварка з сям'ёй нявесткі
8 траўня, 08:27
Галоўныя няўдачнікі года – фанаты «Інтэра», якія пакінулі стадыён пры ліку 2:3
7 траўня, 04:41
2
Як працуе той самы «суперкампутар», на прагнозы якога часта спасылаюцца
5 траўня, 09:55
2
Серыя А можа скончыцца «залатым матчам» – што для гэтага трэба
4 траўня, 11:34
3
10 самых культавых святкаванняў галоў у гісторыі футбола
30 красавіка, 10:59
«Барса» вырвала перамогу ў Кубку Іспаніі – трылер з экстратаймамі і двума афсайд-пенальці
27 красавіка, 10:22
Гісторыя года ў Чэмпіёншыпе: былыя зоркі «Арсенала» будуць змагацца за выжыванне ў фінальным туры – ужо як трэнеры!
23 красавіка, 09:55
Промах дня: Асенсіа, якога арэндавалі ў «ПСЖ», мог закрываць камбэк «Вілы» – але прымусіў Эмеры ўстаць на калені
16 красавіка, 04:32
Малады беларус з Д2 Бельгіі падпісаўся ў Д1 Нідэрландаў – нібыта крок наперад можа скончыцца вялікім абломам
7 красавіка, 11:39
3
Болбоі з'явіліся ў футболе дзякуючы галкіперу «Чэлсі» – ён быў волатам і важыў 150 кг
6 красавіка, 11:03
Суд апраўдаў Дані Алвеса па справе аб згвалтаванні – вось чаму
31 сакавіка, 12:24
Вінісіус і дысцыпліна несумяшчальныя. Вось за што ён атрымаў 38 жоўтых картак за апошнія тры сезоны
7 лютага, 02:47
Луіс Суарэс – герой: дапамог уратаваць чалавека ад самагубства
7 студзеня, 05:15
Велічны. Усік збіў Ф'юры ў рэваншы і назаўжды зацвердзіўся ў гісторыі
22 снежня, 12:33
Усік адсвяткаваў перамогу над Ф'юры з шабляй 17 стагоддзя: каму яна належала і што на ёй напісана
22 снежня, 10:20
Як яшчэ 50 гадоў таму выглядалі гарады Саудаўскай Аравіі, у якіх будуць гуляць матчы ЧС-2034
19 снежня, 10:18
Зменшчык Дулуба хутка расчараваў, а яго асістэнт кажа, што клуб пагражае яму мабілізацыяй, калі будзе выбіваць грошы
13 снежня, 05:59
Мінуў год, як найлепшы снайпер ЧБ-2023 не можа забіць – такі кошт пераезду ў Партугалію (вось колькі за гэты час галоў у Шкурына і іншых)
2 снежня, 15:36
1
«Ліверпуль» ужо ў 1/8, «Рэал» і «ПСЖ» могуць праляцець міма плэй-оф: што там з топ-клубамі ў ЛЧ
28 лістапада, 04:23
«Дынама» згуляе з самай мультынацыянальнай камандай Лігі канферэнцый. У складзе – былы гулец ЧБ і сын шведскай легенды
27 лістапада, 06:35
Усе пасты