Tribuna/Футбол/Блогі/Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў

Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў

Вось чаму Лічка ў пашане.

Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў

Нядаўна ў Расіі працу страціў былы галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Марцэл Лічка. З ліпеня 2023-га чэх узначальваў маскоўскае «Дынама». У мінулым сезоне каманда ледзь не стала чэмпіёнам – лідаравала да апошняга туру, але саступіла «Краснадару», які стаў другім, сама скончыла з бронзай, а золата забраў «Зеніт».

У гэтым сезоне пра чэмпіёнскія амбіцыі казаць не выпадала. За тры туры да канца РПЛ «Дынама» адстае ад лідара «Краснадара» на 11 пунктаў. А 29 красавіка каманда саступіла «Спартаку» 1:2 у паўфінале шляху рэгіёнаў Кубка Расіі і пазбавілася шанцаў і на гэты тытул.

Пасля вылету з Кубка кіраўніцтва «Дынама» не стала чакаць заканчэння сезона і адправіла Лічку ў адстаўку. Выконваць абавязкі прызначылі расіяніна Ралана Гусева, які раней працаваў асістэнтам у штабе ў чэха.

Пры Лічку «Дынама» гуляла ў атакавалы футбол. За 56 матчаў з чэхам каманда адзначылася 107 разоў у РПЛ – больш чым любы іншы клуб на гэтым адрэзку. Але з абаронай каманда мела праблемы – 69 прапушчаных мячоў за тыя ж 56 матчаў. «Краснадар» і «Зеніта» на гэтым адрэзку прапусцілі куды менш – 49 і 44 мячы адпаведна.

Цікава, што сам чэх быў гатовы да звальнення. Пасля матчу са «Спартаком» ён казаў, што не знервуецца, калі такое здарыцца – паедзе ў Прагу, дзе, у адрозненне ад Расіі, ужо цёпла. Тым не менш пасля афіцыйнай аб'явы пра спыненне супрацы Лічка па-добраму развітаўся з клубам.

А вось расійскае футбольнае кам'юніці расставанне з Лічкам успрыняла з неразуменнем. Былы паўабаронца зборнай Расіі і «Манчэстар Юнайтэд» Андрэй Канчэльскіс назваў звальненне за чатыры туры да канца РПЛ «дзіцячым садам», зрабіўшы чэху кампліменты за футбол, якое паказвала «Дынама».

Былы галоўны трэнер «Лакаматыва» Юрый Сёмін таксама расхваліў калегу, назваўшы яго працу ў Расіі добрай, а каманды – пазнавальнымі, а яшчэ дадаў, што гульцы пры Лічку прагрэсавалі.

Падобнае меркаванне выказаў і былы абаронца маскоўскага і мінскага «Дынама» Віталь Дзьякаў: «Мне здаецца, Лічка выціскаў з «Дынама» больш, чым можна было чакаць... Мне было цікава глядзець за «Дынама». Калі не памыляюся, яны забілі больш за ўсіх у сезоне. Праблемы ў абароне былі і ёсць, але гульня стала паляпшацца. У атацы гулялі весела, цікава. Ды і Лічка імпануе. Ведаю, што футбалісты да яго ставіліся з вялікай павагай і атрымлівалі задавальненне».

Расійскі каментатар Генадзь Арлоў не зразумеў звальненне Лічкі, назваўшы рашэнне кіраўніцтва «Дынама» «несалідным» і «ганебным». А яшчэ дадаў, што пад высокія задачы патрэбныя «адпаведныя футбалісты».

А былы футбаліст зборнай Расіі Дзмітрый Булыкін выказаў упэўненасць, што на Лічку будзе вялікі попыт у РПЛ, і яшчэ дадаў, што пра вынікі каманды трэба пытацца не ў з чэха, а ў спартыўнага дырэктара «Дынама» Жэлькі Бувача, які замест узмацнення абароны падпісваў гульцоў у атаку. Пасля адстаўкі Лічкі з крытыкай Бувача выступілі былы паўабаронца зборнай Расіі Ігар Сямшоў, былы паўабаронца ЦСКА Андрэй Грышын і іншыя.

Ёсць у расійскай прэсе і супрацьлеглыя думкі. Напрыклад, былы галоўны трэнер ЦСКА і маскоўскага «Дынама» Валерый Газаеў не бачыць у звальненні Лічкі нічога нечаканага, маўляў, чэх не быў гатовы даваць вынік, а «Дынама» – «клуб з гісторыяй і амбіцыямі, яму патрэбныя трафеі». Праўда, пасля развалу СССР клуб выйграў усяго адзін тытул (Кубак Расіі-1994/95), а Газаеў вядомы варожым стаўленнем да трэнераў-замежнікаў, якія працуюць у Расіі. Былы футбаліст маскоўскага «Дынама» Андрэй Смятанін заявіў, што Лічка паўтараў адныя і тыя ж памылкі пры пабудове абароны і параіў чэху «праветрыцца ў цёплай Празе».

Але негатыўныя каментары – гэта хутчэй выключэнне. У асноўным у расійскай прэсе станоўча ацэньвалі працу Лічкі, а сам спецыяліст ужо даў вялікае інтэрв'ю па выніках працы ў «Дынама». Цікава, што калі Лічку прыбралі пры добрай прэсе, то ў «Ніжнім Ноўгарадзе» працягвае працаваць Віктар Ганчарэнка пры дрэннай. Яго каманда змагаецца за выжыванне – за тры туры да канца знаходзіцца ў зоне стыкаў, але ўсяго ў двух пунктах ад бяспечнага 12-га радка. У пяці – ад прамога вылету.

І самому Ганчарэнку, і кіраўніцтву «Ніжняга Ноўгарада» рэгулярна задаюць пытанні пра адстаўку. Беларус кажа, што на такія чуткі рэагуе нармальна, а ў клубе запэўніваюць, што давяраюць трэнеру. Тым не менш Ганчарэнку нярэдка прылятае ад расійскай футбольнай грамадскасці. Нядаўна ў чарговы раз па ім патаптаўся агент Дзмітрый Сялюк, які назваў гульню «Ніжняга Ноўгарада» «нікчэмнай».

У красавіку з крытыкай абрынуўся Цімур Гурцкая. Расійскі агент згадаў беларусу яго леташні вынік ва «Урале», з якім ён фактычна вылецеў з РПЛ.

«Ён [Ганчарэнка] «Урал» утапіў летась з найвялікшым бюджэтам. Ён шукае аптымальную схему? Цяпер самы час пошукі рабіць, вядома. Гэта не пошук, гэта кажа пра тое, што ён не ведае, што рабіць. Пачынаецца хаос. А калі ў трэнера хаос, ён моцна перадаецца гульцам», – перакананы Гурцкая.

Нягледзячы на ​​негатыўную прэсу, Ганчарэнка захоўвае пост у «Ніжнім Ноўгарадзе», а Лічка са станоўчымі водгукамі звольнены з маскоўскага «Дынама». У сістэме апошняга клуба працягвае знаходзіцца Андрэй Кудравец. За першую каманду «Дынама» беларускі брамнік правёў толькі адну гульню ў Кубку яшчэ ў жніўні мінулага года – і паспрыяў перамозе над «Дынама» Махачкалой 3:1. У апошні час падпісант за рэпрэсіі чаргуе трапленні ў заяўку першай каманды з гульнямі за дубль, які выступае ў Д3. Там на рахунку Кудраўца пяць матчаў, чатыры прапушчаныя мячы і тры гульні на нуль.

Зімой брамніка маглі аддаць у арэнду, але паводле яго слоў, да канкрэтыкі справа не дайшла, таму ён і застаецца ў «Дынама». У сакавіку Лічка адзначаў, што беларускі брамнік за год у Маскве зрабіў вялізны крок наперад.

Іншыя пасты карыстальніка

Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
Сёння, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
Учора, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
26 красавіка, 12:30
3
Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа
25 красавіка, 06:43
3
Усе пасты