Tribuna/Футбол/Блогі/Глебы адзначылі 9 траўня: «цікавы парад», дзе славілі бягучую вайну, бульба ўкраінскіх дзяцей, «абмундзіраванне» ў чырвона-зялёным

Глебы адзначылі 9 траўня: «цікавы парад», дзе славілі бягучую вайну, бульба ўкраінскіх дзяцей, «абмундзіраванне» ў чырвона-зялёным

Уразілі кітайскія і егіпецкія «сябры».

Аўтар — Mojše Kulbak
2
Глебы адзначылі 9 траўня: «цікавы парад», дзе славілі бягучую вайну, бульба ўкраінскіх дзяцей, «абмундзіраванне» ў чырвона-зялёным

Позна вечарам 8 траўня па цэнтральнаеўрапейскім часе і ўжо 9 траўня па маскоўскім у 1945 годзе была падпісаная капітуляцыя фашысцкай Германіі ў Другой сусветнай вайне. У шматлікіх краінах Еўропы 8 траўня з’яўляецца днём цішыні і памяці ахвяр той вайны. Сярод беларусаў ёсць прыхiльнiкi такога падыходу са сваiмi аргументамi.

Але ў рэжымнай Беларусі поўная арыентацыя на Расію – а там 9 траўня робяць пафаснае свята: у гарадах ладзяцца парады, запускаюцца салюты і гэтак далей, а прапаганда дасягае максiмальнага размаху. Адпаведна, у нашай краiне адбываецца штосьцi вельмi блiзкае.

Складана зразумець, як у гэта шчыра ўцягнуцца, калі Расія праз 80 год пасля свайго сапраўды вельмі важнага ўнёску ў перамогу над фашызмам ператварылася ў агрэсара і вядзе захопніцкую вайну ва Украiне з мэтай знiшчыць рэальную дзяржаўнасць i самасвядомасць цэлага народа. Але ёсць тыя, у каго ўуягнуцца атрымлiваецца. Сярод такiх – i былыя футбалiсты Аляксандр ды Вячаслаў Глебы са сваiмi жонкамi.

Аляксандр Глеб з жонкай Святланай і дзецьмі ў такі дзень уключылi дзяржТБ. Там паказвалi зняты на кіеўскай кiнастудыi ў савецкi час фільм пра вайну «В бой идут одни «старики». Увагу жонкi экс-футбалiста прыцягнула сцэна, у якой дзеці ядуць бульбу, спечаную ў вогнiшчы. Дзеці, дарэчы, украiнскiя, размаўляюць у гэтай сцэне на роднай мове, а бульбу ядуць, таму што больш няма чаго – у канцы сцэны афiцэр, якi сустрэў малых, загадвае салдату адвесцi iх у сталовую ды накармiць. Але да Святланы Глеб у той момант стужкi яўна прыйшло не спачуванне, а штосьцi больш падобнае да зайдрасцi – жанчына на камеру сказала: «Блін, як смачна. Я захацела бульбу такую».

Далей фiльм на ТБ перарываўся на хвіліну маўчання. Тут жонка Глеба зафiксавала, як усе навакольныя ўсталi. Гэта як раз прыняты жэст для цішыні і памяці – але для чаго ж яго здымаць?

Тым больш хутка фiльм працягнуўся, там завялi расiйскую песню «Смуглянка» – i Святлана Глеб стала весела падпяваць, а яе дочкі танчыць.

У Інстаграме жонкі малодшага Глеба Вольгі ад самага ранку пачалі з’яўляцца тэматычныя сторыс. Пара завяла сябе пад сняданак трансляцыю параду ў Маскве, якi Уладзiмiр Пуцiн максiмальна прадказальна выкарыстаў для ўсхвалення сваёй цяперашняй вайны ва Украiне. Парад жанчына назвала цiкавым, а асабліва Вольгу і Вячаслава здзівілі вайскоўцы з Кітая і Егіпта, якія выступалі на шэсці. Не абышлося і без узгадвання Аляксандра Лукашэнкі, які «там, а потым будзе тут».

Далей экс-футбаліст і яго цяжарная жонка, па яе выразе, «абмундзіраваліся» – чырвона-зялёнымі сцяжкамі, якiя узнялі «за мірнае неба над галавой» (у якiм лятаюць баявыя дроны акурат праз палiтыку Лукашэнкi) і кепкай з дзяржгербам. У такiм выглядзе пайшлі ў парк Перамогi, дзе было «можна і паесці, і пагуляць, і паглядзець на ўсякія машыны» – ваенныя, канешне.

Таксама пара цешылася расійскім спевакам.

Вітаўт
"Свята" зрабілі, каб паказаць самі сабе, што яшчэ нешта значым. Але што за перамога, калі краіна пад ботам, народ у страху, а моладзь — на чамаданах?
Адказаць
0
ivan4ik
Москва показала, что умеет пугать. Минск — что умеет сидеть. У каждого свой стиль праздника. Кто на броне, кто на табуретке. Но наши "спортсмены" как всегда
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Глебы адзначылі 9 траўня: «цікавы парад», дзе славілі бягучую вайну, бульба ўкраінскіх дзяцей, «абмундзіраванне» ў чырвона-зялёным
9 траўня, 19:09
2
Французская каманда беларускага коўча «прапусціла» прывідны гол – мяч дакладна не трапіў у сетку
9 красавіка, 10:36
ЦСКА Лапавухава крыўдна страціў перамогу ў «вечным дэрбі»: прапусціў на 95-й і 103-й хвілінах
2 сакавіка, 20:25
Аматараў дранікаў у камандзе Сабаленкі ўсё больш
2 лютага, 23:29
Сваёй паразай у фінале Australian Open Сабаленка засмуціла зорнага фаната
25 студзеня, 23:16
Падстрэлаў бадзёра пачаў у Албаніі: забіў праз пару гадзін па трансферы, гол у чэмпіянаце таксама чакалі нядоўга
20 студзеня, 15:52
Амерыканскіх баскетбалістаў павезлі ў Бабруйск, каб падзяліцца з імі «тонкасцямі стварэння зефірных шэдэўраў» (і не толькі)
23 снежня, 14:07
Аднаклубнік Протаса зрабіў нерэальны сэйв – беларус быў уражаны
21 снежня, 23:51
Спявачка Ляўчук паказала баскетбольныя падарункі для маленькага сына ад Сныцінай
18 снежня, 15:40
Сядзько з мінскага «Дынама» брудна сфаліў на роўным месцы і ледзь не справакаваў бойку
4 снежня, 17:37
Праз 12 гадоў чакання нямецкія фанаты Гутара нарэшце атрымаюць лісты ў адказ
29 лістапада, 14:59
Гармата з першай лігі. Як жа прыклаўся гулец АБФФ U-17
23 лістапада, 20:39
Кудравец наведаў у лякарні гульца «Амкала», якога зламаў – прыехаў з вялікім кошыкам садавіны, пагадзіўся вазіць пацярпелага на калясцы
20 лістапада, 14:14
У ЧБ забілі (амаль) простым ударам з вуглавога – такое здараецца вельмі рэдка
2 лістапада, 17:26
«Дэдпул і Расамаха» – самы футбольны супергеройскі фільм гэтага года
30 ліпеня, 12:31
1
Украінскі журналіст выпусціў круты дабрачынны мерч. На прынт патрапіў беларускі ваяр
8 чэрвеня, 20:55
Імпрэза на стадыёне, 20+ пастоў у Інстаграме і нават мультфільм – як Маўрынью сустракаюць на новым месцы працы
3 чэрвеня, 22:04
Сербскі рэп, шум дажджу, расійская папса і не толькі. Якія трэкі ў галовах гульцоў БГК падчас матчаў
28 траўня, 20:06
У Ізраілі пабілі сусветны рэкорд па працягласці серыі пенальці. Здагадваецеся, колькі ўдараў спатрэбілася камандам?
21 траўня, 22:49
А што цяпер з той парай, заручэнне якой ледзь не сапсаваў сцюард?
14 траўня, 22:53
Усе пасты