Tribuna/Футбол/Блогі/«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста

«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста

Пачатковы план рэканструкцыі выканалі не цалкам.

Аўтар — Alex Zagorski
4
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста

Сталічны стадыён «Трактар» вярнуўся ў беларускі футбол пасля рэканструкцыі. 10 траўня ў межах 8-га тура вышэйшай лігі на арэне сустрэліся «Мінск» і дзяржынскі «Арсенал» (2:2). Да таго на легендарным стадыёне апошнім разам гулялі 12 лістапада 2022-га.

Дзве даты раздзялілі без пары дзён 2,5 гады. Паглядзім, што змянілася за гэты час.

Але пачнем з крыху гісторыі. Першая рэканструкцыя стадыёна адбылася яшчэ ў далёкім 1976 годзе – арэна, уласна, стала «Трактарам», таму што была пераданая МТЗ. Тады пабудавалі верхні ярус асноўнай трыбуны і насыпныя земляныя – па баках. Умяшчальнасць стадыёна склала 25 тысяч чалавек.

У выніку другой рэканструкцыі напрыканцы 1990-х стадыён стаў такім, якім мы яго ведалі да нядаўняга часу. Земляныя трыбуны змяніліся на жалезабетонныя, паставiлi пластыкавыя сядзенні, умяшчальнасць стала роўнай 17,6 тысячы. Але з цягам часу арэна аказалася найгоршай для прагляду футбола.

Трэцяя рэканструкцыя стадыёна распачалася толькі ў верасні 2023-га – да таго, маўляў, рыхтавалі пляцоўку. Мадэрнізацыя арэны была прымеркавана да будаўніцтва побач кітайскага стадыёна (на фота вышэй бачна расчышчанае месца для яго), які павінен адкрыцца ў чэрвені 2025-га.

За рэканструкцыю «Трактара» адказвалі беларускія будаўнікі. Яму надалі статус «моладзевай будоўлі», што дазволіла прыцягваць чальцоў БРСМ і студэнтаў разнастайных сталічных вузаў, дапамогай якіх пазней хваліўся дзяржаўны «Мінскбуд».

Праз суседства з «кітайцам» «Трактар» зазнаў сур'ёзныя змены. Стадыён чакала перапланіроўка – знос усіх трыбун, акрамя галоўнай праз адсутнасць неабходнасці такой колькасці месцаў. На іх месцы планаваліся па два трэнавальных і міні-футбольных полі і яшчэ дзве пляцоўкі для стрытбола.

Пра знос паўночнай, паўднёвай і ўсходняй трыбуны адсправаздачыліся ў красавіку 2024 года.

Ад былога «Трактара» засталiся каркас асноўнай трыбуны i натуральнае поле, якое падчас будаўніцтва стараліся не пашкодзіць (але, гледзячы па здымках, гэтага не атрымалася).

У той жа час паведамлялася пра працы на адзінай трыбуне, якая засталася: перапланіроўка памяшканняў, новая пешаходная галерэя, мантаж канструкцый дзвюх кафэ з панарамным асцякленнем.

Летам 2024-га будаўнікі адчыталіся пра ўпарадкаванне тэрыторыі стадыёна. На месцы былых трыбун сфармавалі і азелянілі адкосы, вакол асноўнага поля зноўку паклалі асфальт, як было на старым «Трактары».

Адкрылі адноўлены «Трактар» 14 лістапада 2024-га, калі туды завітаў Аляксандр Лукашэнка. У той дзень у якасці масоўкі для дыктатара на полі трэнаваліся футбалісткі жаночай каманды «Мінска», якім ён сказаў, што з дзяцінства «спаў з мячом» і даў, як звычайна, «бясцэнную» параду.

У выніку рэканструкцыі ўмяшчальнасць «Трактара» зменшылася з 17600 да 5600 чалавек, у тры з лiшкам разы. Крэслы змянілі акрас на колеры «Мінска», якому цяпер належыць «Трактар». Таксама можна ўбачыць адноўлены каментатарскі пакойчык і VIP-ложу, якой зрабiлi дах. А яшчэ на стадыёне нарэшце аднавілі электраасвятленне – як пісаў ВК-паблік «Арэны Беларусі», ранейшая сістэма не працавала з «часоў СССР».

Натуральнае поле не кранулі, толькі ўстанавілі новыя брамы, кутавыя сцяжкі і дрэнажную сістэму.

Прыемна выглядаюць і памяшканні ўнутры.

Зладзіць запланавую колькасць трэнавальных і міні-футбольных палёў з пляцоўкамі не атрымалася. У канчатковай версіі засталося толькі па міні-футбольнаму полю са штучным газонам за кожнай брамай (зрэшты, пра гэта паведамілі яшчэ ўлетку). Пад былой усходняй трыбунай зробленыя лёгкаатлетычныя дарожкі. Іх можна заўважыць на параўнальным фота ніжэй, як і адну з міні-футбольных пляцовак. Па краях трыбуны можна ўбачыць і абяцаныя кафэ з панарамнымі вокнамі. Паставiлi спецыяльную сетку за брамай, каб мяч далёка не ўлятаў.

Як можна меркаваць з фота, асобныя крэслы ў нізе трыбуны – гэта безбар'ерная прастора для інвалідаў і асоб, якія іх суправаджаюць.

Яшчэ адна навінка – электроннае табло, якое месціцца з боку легендарнай «горачкi». А на ўваходзе на адноўлены «Трактар» можна пабачыць мурал у гонар «Мінска». Яго рабілі студэнты БНТУ.

На гульні «Мінска» з «Арсеналам», паводле пратаколу, прыстнічала 325 чалавек – усяго 5,8% ад новай умяшчальнасці. Шчыра кажучы, нават столькі налічыць складана.

Мiнi-футбольныя пляцоўкi за брамамi карысталi для размiнкi рэзерву – кожная каманда сваю.

Табло працавала як трэба.

А легендарная «горачка» засталася пры працы, але і там людзей было вобмаль.

Цяпер «Трактар» плануюць выкарыстоўваць толькi для ўнутраных спаборніцтваў. Міжнародныя, якія мог прымаць стары стадыён, будуць праводззць на «кітайскiм» суседзе, які месціцца ў некалькіх дзясятках метраў.

ivan4ik
В этой горочке весь вайб — без помпезности, зато с душой. Даже захотелось сходить.
Адказаць
7
Вітаўт
Шмат гадоў усё ляжала — нікому не трэба. А цяпер сцягнулі людзей, каб на камеру паказаць: маўляў, футбол жыве. Хлусня. Жыве толькі тое, што знізу расце, а не тое, што начальнік паказаў.
Адказаць
0
Каментатар
адказаў на каментарый карыстальніка Вітаўт
Да и сейчас стадик — полное г🤢
Адказаць
0
Тц Океан
🥴🥴🥴🥴🌚🫥🫥🫥🫥
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Малафееў даўно фанацее ад Лукашэнкі (і зразумела чаму), а яго не пазвалі адкрываць стадыён. Можа, каб не скардзіўся?
Учора, 06:17
1
Да Алькараса быў яшчэ адзін шалёны камбэк з 0:2 у фінале «Ралан Гарос»: пасыпаўся ўкраінец, які здраджваў беларусцы
11 чэрвеня, 09:30
2
Адкрываць новы стадыён у Мінску прыедзе «кітайскі Ямаль». Арэну актыўна рыхтуюць, але беларусы яе ўжо юзаюць
6 чэрвеня, 06:42
1
«Нёман» згенераваў і выклаў гіфку, як цалуюцца памочнікі Кавалевіча. Але яны, здаецца, не па гэтай справе
5 чэрвеня, 15:00
1
Яшчэ адзін «Белаз» у белспорце: замест адпраўкі па бульбу знёс адэпта «рускага свету», але і сам выглядае такім жа
5 чэрвеня, 06:00
1
Галоўны трэнер «Віцебска» звінаваціў калегу з «Юнацтва» ў подласці. Не агучыў імя, але лёгка зразумець каго
2 чэрвеня, 08:30
3
«Мне вельмі падабаецца жыць». Шукаюць жонку экс-гульца зборнай Беларусі па хакеі – і пішуць трывожнае
29 траўня, 15:11
2
Весялуха беларусаў у стыках РПЛ: шчаслівы Ганчарэнка, пацярпелая буца Малькевіча, уцёкі экс-трэнер «Шахцёра»
29 траўня, 13:14
2
Аказваецца, у Беларусі ўсё яшчэ існуе каманда «зорак культуры» – і едзе на «ЧС» у Расію з Галыгіным, Булыгам і братамі Глебамі
28 траўня, 06:12
3
Калабарацыя, якой вы не чакалі: Шкурын і Драгун з'явіліся ў адным відэа
26 траўня, 13:09
1
Беларус атрымаў кантракт у МЛС: гуляе ў брата легенды «Рэала», але гэта не вельмі добрая навіна
26 траўня, 12:00
1
Чарговы кубак Кавалевіч узяў з сынам экс-партнёра па «Нёмане»: разам аддавалі золата БАТЭ, але персонай нон грата стаў толькі адзін
26 траўня, 06:03
2
Беларус сыходзіць з польскага клуба пасля зусім ужо слабага сезону – а фаны так цёпла з ім развітаюцца. Вось у чым тут справа
25 траўня, 17:30
2
Магчыма, у Беларусі ўжо забілі найлепшы гол сезона – як жа крута малююць у Брэсце!
24 траўня, 15:00
4
Гэты беларус стаў хакейным каралём у Італіі, давёў сына да НХЛ, дзе марыў гуляць сам, і нечакана для сябе ачоліў клуб КХЛ
22 траўня, 12:00
У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 траўня, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 траўня, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Усе пасты