Tribuna/Футбол/Блогі/Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося

Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося

Што здарылася?

Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося

Гэтай зімой мы шмат абмяркоўвалі пераход Абдукадыра Хусанава ў «Манчэстэр Сіці». Узбекістанскі абаронца стаў самым дарагім футбалістам, які калі-кольвек выступаў у чэмпіянаце Беларусі. Каб выкупіць гульца ў «Ланса», босам «Сіці» прыйшлося раскашэліцца на 40 мільёнаў еўра. Частка грошай перапала і «Энергетыку-БДУ», за які выступаў Хусанаў да ад'езду ў Францыю.

Пасля пераходу ў «Манчэстэр Сіці» Хусанаў даволі часта выходзіў на поле, няхай і атрымлівалася не заўсёды ўдала. У дэбютнай гульні з «Чэлсі» ён абрэзаўся ўжо на 3-й хвіліне, а на 4-й зарабіў жоўтую картку. Але тады «МС» здолеў адгуляцца і перамагчы 3:1.

Затое ўжо ў наступнай гульні Хусанаў вызначыўся дэбютным голам. Мяч меў камічнае адценне, але вельмі дапамог прайсці «Лейтан Арыент» з Д3 у 1/16-й Кубка Англіі (2:1).

Паступова Хусанаў набіраўся ўпэўненасці, а сваёй сціпласцю ўлюбіў у сябе заўзятараў «Сіці», якія ў лютым прызналі ўзбека найлепшым абаронцам месяца. Хусанаў працягваў стабільна гуляць у сакавіку. Тады ў матчы з «Брайтанам» (2:2) здарыўся непрыемны момант – былы абаронца «Энергетыка-БДУ» паразіў свае вароты.

Пасля гэта Хусанаў адправіўся ў зборную, за якую поўнасцю адгуляў матчы з Кыргызстанам (1:0) і Іранам (2:2) у кваліфікацыі да чэмпіянату свету. Узбекістан, дарэчы, за крок ад выхаду на Мундыяль – за два туры да канца адбору ідзе на другім месцы ў групе з адрывам ад трэцяга ў чатыры пункты. На ЧС едуць дзве першыя каманды.

У час паездкі ў зборную Хусанаў быў заняты не толькі футболам. Абаронца паспеў зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне:

Сустрэўся з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым:

А яшчэ атрымаў у падарунак чорны Mercedes-Benz G-класа, які звычайна называюць «гелентваген», ад Улугбека Асанбаева – экс-футбаліста зборнай Казахстана з узбекскімі каранямі:

Пасля вяртання са зборнай Хусанаў выйшаў 30 сакавіка ў старце на чвэрцьфінал Кубка Англіі з «Борнмутам» (2:1). У канцы першага тайма абаронца атрымаў жоўтую картку, а ў перапынку Гвардыёла яго замяніў. З таго часу Хусанаў на полі больш не з'яўляўся, а прайшло, між іншым, ужо восем матчаў. У апошніх двух – з «Вулвз» (1:0) і «Саўтгемптанам» (0:0) у прэм'ер-лізе – нават не прысутнічаў у заяўцы. Што ж здарылася?

Падобна, што Хусанаў проста прайграе канкурэнцыю. Яшчэ ў сакавіку Гвардыёла адзначаў, што не планаваў адразу выкарыстоўваць узбека з такой інтэнсіўнасцю – той за люты і сакавік агулам узяў удзел у дзевяці сустрэчах, шэсць з якіх правёў цалкам. Тым не менш трэнер казаў, што задаволены тым, што паказаў Хусанаў з улікам кароткага тэрміну адаптацыі. «Ён разумее ўсё даволі добра, я спадзяюся на гэта. Мы павінны падштурхнуць яго да разумення, навучання і камунікацыі, таму што гэта сапраўды важна», – казаў Гвардыёла.

У красавіку пасля траўмы аднавіўся адзін з канкурэнтаў Хусанава – Мануэль Аканжы. Супраць «Саўтгемптана» швейцарскі абаронца адгуляў усе 90 хвілін. Тым не менш у лазарэце «Сіці» працягваюць заставацца Натан Аке і Джон Стоўнз. На пачатку траўня журналісты пыталіся ў Гвардыёлы пра адсутнасць гульнявой практыкі ў Хусанава. Пеп адказаў даволі лаканічна: «Гэтая сітуацыя паказвае тое, што нікому не гарантаванае месца ў асноўным складзе. Заўтрашняя гульня [2 траўня з «Вулвз»] таксама не можа быць гарантыяй гэтага».

Англійскія эксперты сыходзяцца ў меркаванне, што Гвардыёла ў вырашальных матчах сезона («Сіці» ідзе чацвёртым і за апошнія два туры можа як падняцца на другое месца, так і застацца без еўракубкаў) вырашыў даверыцца больш дасведчаным абаронцам.

«Ён паказаў болей, чым ад яго чакалі. Але Гвардыёла ўпадабаў больш дасведчанага [Ёшку] Гвардыёла ў вырашальныя моманты сезону», – словы інсайдэра Джэка Гогана.

«З'яўленне Ніка О’Райлі на левым флангу, стабільная гульня ў цэнтры абароны Рубена Дыяша і Ёшкі Гвардыёла, а таксама рашэнне Гвардыёлы гуляць з чатырма абаронцамі з упорам на вынік таксама паўплывалі на выключэнне Хусанава з асноўнага складу. Цяпер яму трэба будзе зноў даказваць сваю здатнасць перад наступным сезонам», – напісалі ў Daily Mail.

Акрамя таго паведамлялася, што ў Хусанава ўзніклі праблемы з адаптацыяй у Англіі. Англійская ўзбекістанца не найлепшая, хоць ён і займаецца з рэпетытарам. Для паўнавартаснай камунікацыі ў камандзе яго моўнага ўзроўню пакуль бракуе. Тым не менш легіянер працягвае вучыць мову, а яшчэ, як пішуць у англійскай прэсе, пасябраваў з бразільскім абаронцам Віторам Рэйсам, які таксама папоўніў шэрагі «Сіці» гэтай зімой.

На фоне адсутнасці гульнявой практыцы і праблем з адаптацыяй у прэсе з'явіліся чуткі пра цікавасць да Хусанава з боку «Барселоны». Каталонскі партал carpetasfcb.com паведаміў, што «сіне-гранатавыя» зацікаўлены ў арэндзе ўзбека з правам выкупу. Праўда, агент футбаліста Гайрат Хасбіулін гэтую інфармацыю назваў «лухтой».

Іншыя пасты карыстальніка

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 траўня, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 траўня, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 траўня, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 траўня, 12:34
1
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 траўня, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Усе пасты