Tribuna/Футбол/Блогі/Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне

Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне

Плюс элегантны гол Макангі Осі.

2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне

13 траўня завяршыўся першы раўнд Кубка Беларусі-2025/26. На гэтай стадыі выступалі прадстаўнікі Д3 і DMedia – беларуская каманда, якая ўдзельнічае ў расійскай аматарскай медыялізе.

Большасць матчаў адбылася на атмасферных стадыёнах, куды звычайна не даязджаюць каманды вышэйшай лігі. А там, між іншым, ёсць на што паглядзець.

У пасёлку Круглае Магілёўскай вобласці на полі мясцовай ДзЮСШ «Друць» абгуляла «Горкі» 5:3. Бегавыя дарожкі такія, што на іх адразу хочацца пабачыць Усэйна Болта.

Па пратаколе матч наведалі 125 чалавек. Гаспадароў падтрымліваў сектар са сцягамі:

На стадыёне ёсць электроннае табло ў выглядзе футбольнага мяча ў металічнай вазе:

Пераносімся ў Камянец, дзе мясцовы «Агра-Пелішча» разграміў «Івацэвічы» 6:1. За матчам назіралі 37 чалавек, якія прыйшлі на стадыён «Колас» са штучным полем. У 2023 годзе на арэне скончылася мадэрнізацыя, якая дала штучны газон і такі вось выгляд.

На фота ніжэй каманда гасцей перад матчам. Хлопцы яшчэ не ведалі, як ім будзе балюча:

Пакуль «Івацэвічы» гулялі выязны матч, на іх стадыёне медыйны «Інформ», які сёлета выступае ў мінскім дывізіёне Д3, прымаў «Камунальнік» з Белаазёрска. Намінальныя гаспадары выйгралі 6:3.

Па пратаколе сустрэчу наведалі 500 чалавек.

Наогул, у першым раўндзе Кубка хапала разгромаў. Вось і «Масты» на сваім стадыёне «Нёман» пакуражыліся над «Ашмянамі» (5:1).

Па пратаколе гульню наведала 1000 чалавек! Не ўсе каманды вышэйшай лігі выклікаюць такі інтарэс:

У «Мастоў» ёсць Цік Ток акаўнт, многія відэа там збіраюць дзясяткі тысяч праглядаў. У самага папулярнага – больш за 400 тысяч. Гэта мілы ролік пра паездку маленькай дзяўчынкі на гасцявы матч «Мастоў» – за каманду выступае яе бацька:

А вось у Мазыры быў упарты матч, у якім мясцовы МНПЗ на стадыёне «Спартак» абгуляў «Лясгас» з Гомеля 2:1.

За сустрэчай назіралі ўсяго 35 чалавек, але затое быў вось такі заўзятар з плакатам:

З лікам 2:1 на карысць гаспадароў скончылася і сустрэча «Крэчата» з Бярозы і «Новай Прыпяці» з Альшан. За гульнёй каманд на стадыёне бярозаўскай ДзЮСШ назірала 90 заўзятараў.

А натуральны газон быў усеяны дзьмухаўцамі:

У Пінску мясцовы «Стэнлес» не пакінуў шанцаў «Атланту» з Кобрына (5:1).

Матч праходзіў на стадыёне мясцовай Акадэміі футбола. Назіраць за ім можна было нават з вокнаў гарадскога транспарту.

Можа, таму на гульню і прыйшло ўсяго 90 чалавек.

Самую буйную перамогу ў гэтым раўндзе атрымала «Надзея» з Баранавіцкага раёна, якая на выездзе разграміла «Іванава» 8:2.

У Полацку на стадыёне «Спартак» разгарнуўся сапраўдны трылер. Мясцовая каманда тройчы падчас матчу саступала «Ніве» з Талачына, але кожны раз адгульвалася, а ў канцоўцы вырвала перамогу 4:3. Фатаграфій з гэтай шыкоўнай гульні знайсці не ўдалося, але затое ёсць агляд. У анонсе да яго напісана «афігенная інтрыга» і «найамчурэннейшая схватка» – і там сапраўды ёсць на што паглядзець. Напрыклад, вельмі элегантны першы мяч у «Полацка-2019» забіў Маканта Осі (так, у гаспадароў на поле выйшла парачка цёмнаскурых легіянераў).

Цікава, што прэс-служба палачан напісала, што за гульнёй на стадыёне глядзелі 138 чалавек. У пратаколе лічба амаль у тры разы ніжэйшая – 50.

У Магілёве ж было дэрбі, у якім «Тэхнолаг-БДУТ» разграміў «Атам» 4:1. Гульня праходзіла на стадыёне «Тарпеда», дзе калісьці гуляла аднайменная каманда ў вышэйшай лізе, але, на жаль, фатаграфіяй з гэтага матчу таксама няма. Але вось так арэна вылгядала ўсовені мінулага году.

Тады мясцовыя чыноўнікі казалі, што на «Тарпеда» «будзе абноўлена практычна ўсё». Абяцалі штучнае пакрыццё, стварэнне лёгкаатлетычнага сектара і новые бегавыя дарожкі. Тэрміны называліся год-два.

Завяршыўся першы раўнд Кубка Беларусі ў Шчучыне, дзе мясцовая каманда прымала DMedia. Госці, у складзе якіх хапала экс-футбалістаў зборнай Беларусі, такіх як Дзмітрый Бага, Віталь Булыга і нават Станіслаў Драгун аднавіў кар'еру, упэўнена перамаглі – 5:2. Гульня праходзіла на шчучынскім стадыёне «Алімп», па пратаколе яе наведалі 594 чалавекі. Антураж можна ўбачыць у відэа ніжэй, на якім Драгун на павышаных танах размаўляе з футбалістам супернікаў.

Вось толькі мячоў лідар медыйшчыкаў не забіваў. Чатыры галы на рахунак у гасцей запісалі нядаўнія гульцы вышэйшай лігі – двойчы вызначыўся экс-форвард «Слуцка» з Буркіна-Фасо Абдул Гафар, па адным выніковым удары выканалі Арсеній Канцадайлаў (хаўбек выступаў за «Слуцк», «Дынама» Брэст і «Арсенал» Дзяржынск) і Уладзіслаў Ясюкевіч (больш за ўсё часу абаронца правёў у «Іслачы»).

Адзначым, што ў першым раўндзе Кубка таксама праходзілі матчы на ​​добра ўсім знаёмым мінскім РЦАР-БДУ («Энергетык-БДУ» – БДУ 4:1, «Ураджайная» – «Крумкачы» 0:2), запасным полі ЦСК «Віцебскі» («Газавік» – «Паставы» 3:1), на комплексе АБФФ гулялі «Энергетык» і «Бабоўня» (0:1), а «Нёман-Белкард» прымаў «Свіслач» (0:1) на запасным полі ЦСК «Нёман». Гэтыя стадыёны рэгулярна прымаюць матчы ў Д1/Д2 і іх нельна назваць нейкай экзотыкай.

Вітаўт
У Мастах тысяча гледачоў, бо людзі ўсё яшчэ вераць у гульню. А ці верыць у яе АБФФ?
Адказаць
0
ivan4ik
Вот тут хоть и атмосфера
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 траўня, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 траўня, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 траўня, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 траўня, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 траўня, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 траўня, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
Усе пасты