Tribuna/Футбол/Блогі/Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло

Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло

Ці трапіць у Д2 – пытанне.

2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло

У ліпені мінулага года экс-паўабаронца БАТЭ Вілум Вілумсан перайшоў з нідэрландскага «Гоу Эхед Іглс» у «Бірмінгем» – клуб, які ў сезоне-2010/11 з Аляксандрам Глебам у складзе вылецеў з АПЛ, а вясною 2024-га страціў месца і ў Д2 Англіі. За ісландца выклалі чатыры мільёны еўра – частка гэтых грошай дасталася барысаўчанам.

У «Бірмінгеме» Вілумсан хутка стаў гульцом асноўнага складу і прыносіў карысць. Дэбютным голам вызначыўся ўжо ў другой гульні – ісландзец сам пачаў атаку, завяршыў яе класным ударам з лёту ў гульні з «Уікамам» (3:2). Гол стаўся пераможным (адзнака 1:25).

Праз тур ісландзец запісаў на свой рахунак важны асіст, які дапамог «Бірмінгему» абыграць 2:1«Уіган» (адзнака 2:19).

У восьмым туры Вілумсан дапамог у матчы з «Пітэрбара» – да 16-й хвіліны «Бірменгем» саступаў 0:2, але ў выніку перамог 3:2. Гол iсландца пачаў камбэк (адзнака 3:23).

Праз два туры ісландзец ужо прынёс перамогу сваёй камандзе з «Лінкальн Сіці» (3:1) – сам забіў другi мяч (адзнака 3:03), потым спас каманду пры дабiваннi на чужым пенальцi (адзнака 5:21), а затым пяткай асіставаў партнёру на трэці мяч (адзнака 5:43).

Да сярэдзіны студзеня Вілумсан набраў па 5 мячоў ды асicтаў у Д3, да якіх дадаў пераможны гол у першым раўндзе Кубка Англіі «Сатану» (1:0) з Д5 і асістэнцкі хет-трык супраць «Фулхэма U-21» (7:1) у трафеі англійскай лігі – кубкавым турніры, дзе гуляюць клубы з Д3 і Д4 і моладзевыя каманды клубаў з Д2 і АПЛ.

Аднак далей здарылася траўма – 11 студзеня Вілумсан няўдала выйшаў на замену ў матчы Кубка Англіі з «Лінкольн Сіці». Пасля iсландзец прапусціў месяц. А вярнуўшыся на поле, атакуючы паўабаронца не мог вызначыцца выніковымі дзеяннямі на працягу 20 матчаў ва ўсіх турнірах.

Сумная серыя перарвалася ў канцы красавіка, калі Вілумсан аформіў 1+1 у гульні з «Мэнсфілдам» (4:0). Але яшчэ да таго моманту «Бірмінгем» гарантаваў сабе чэмпіёнскі тытул – гэта здарылася за шэсць тураў да канца. У выніку клуб за 46 сустрэч набраў 111 ачкоў – рэкорд Д3, раней найлепшым быў вынік «Рэдынга» (106) з сезона-2005/06.

«Бірмінгем» быў блізкі і да трафея Англійскай футбольнай лігі, але ў фінале саступіў «Пітэрбара» (0:2). Вілумсан у той гульні выйшаў у старце, але быў заменены пасля перапынку.

Спад у гульні Вілумсана прыкметны і па сярэдніх месячных ацэнках за гульню ад партала Sofascore.

Праблемы адзначаў і галоўны трэнер «Бірменгема» Крыс Дэвіс.

«У яго была невялікая траўма, а затым ён вярнуўся, і яму даволі хутка прыйшлося ўключыцца ў гульню. У нас няма часу даць яму набрацца сілы. Некаторыя з яго выступленняў былі не на той вышыні, што раней», – казаў коўч у канцы сакавіка.

Была крытыка і ад заўзятараў.

Пераклад: «Шчыра кажучы, Вілумсан ужо не выкладваецца некаторы час. Цень таго гульца, які быў да траўмы. У бягучай форме сумнеўна, што ён павінен быць у складзе, не кажучы пра старт».

Пераклад: «Не той гулец, якім быў у пачатку сезона. З Андэрсанам і Даўэлам, якія зрабілi сваімі пазіцыі на флангах, «дзясятку» трэба змяняць, паколькі Вілумсан зусім не спраўляецца».

Тым часам у бірмінгемскай прэсе пішуць, што пад Д2 кіраўніцтва клуба можа набыць іншага гульца на пазіцыю плэймекера, якую большую частку сезона закрываў менавіта Вілумсан. Хаця яго кантракт дзейнічае да чэрвеня 2028 года, незразумела, ці застанецца ісландзец у камандзе.

«Бірмінгем» можа сабе дазволіць патраціцца. З ліпеня 2023-га года старшынёй клуба з’яўляецца Том Вагнер, сузаснавальнік і судырэктар фінансава-аналітычнай кампаніі Knighthead Capital. У бліжэйшы час клуб плануе пабудаваць новы стадыён, а мінулым летам здзейсніў рэкордную пакупку для англійскага Д3 – за 17,8 мільёна еўра набыў у «Фулхэма» Джэя Стэнфілда. Не дарма: 22-гадовы форвард з 19 мячамі у сезоне стаў найлепшым бамбардзірам каманды і другім у лізе.

Вілумсана ў Англіі па-ранейшаму суправаджае беларуская мадэль Юліяна Шаламіцкая, з якой iсландзец пачаў адносiны, калi гуляў за БАТЭ.

У Англіі Шаламіцкая ходзіць пабалець за Вілумсана на стадыён.

На ўзнагароджаннi за перамогу ў Д3 Шаламіцкая таксама была побач.

Вілумсан пераадычна радуе абраннiцу шыкоўнымі букетамі. Вось такі з прызнаннем у каханні быў на 8 сакавіка.

Вітаўт
У Англіі ён свабодны, у Беларусі быў бы «былым гульцом». Пытанне: колькі яшчэ талентаў трэба выгнаць, каб тут нешта змянілася?
Адказаць
0
ivan4ik
Кажется, за пределами Беларуси бывшие БАТЭшники (вот не люблю их) вспоминают, как играть. Хорошо хоть кто-то из наших радуется футболу.
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 траўня, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 траўня, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 траўня, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 траўня, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 траўня, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 траўня, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
Усе пасты