Tribuna/Футбол/Блогі/Наезд на Біёнчыка – у скарбонцы скандалаў Балановіча: біў у твар нібыта за плявок, у «Іслачы» намагаліся пакараць на полі

Наезд на Біёнчыка – у скарбонцы скандалаў Балановіча: біў у твар нібыта за плявок, у «Іслачы» намагаліся пакараць на полі

А потым смяяліся з выкладзенага фота ног футбаліста.

Аўтар — Sam_Na_Sam
3
Наезд на Біёнчыка – у скарбонцы скандалаў Балановіча: біў у твар нібыта за плявок, у «Іслачы» намагаліся пакараць на полі

Матч 8-га тура ЧБ паміж «Славіяй» і «МЛ» зацвердзіў віцебскі клуб у статусе адзінаасобнага лідара «вышкі».

А пасля сустрэчы 37-гадовы капітан «МЛ», які адзначаеца добрай гульнёй і мае ўплыў на селекцыю ды iншыя клубныя працэсы, Сяргей Балановіч наехаў на галоўнага трэнера мазыран Івана Біёнчыка. Той спрабаваў адказваць, але што казаў – не разабраць. У адрозненне ад рэплік Балановіча.

«Крычыце: «Скачы ў яго, з двух [ног] скачы». Нешта расказваць мне будзеце? Пасля кожнай гульні ў вас нехта вінаваты, ###### [блін]. Клоўны, ###### [блін]», – сказаў футбаліст.

Мы не ведаем, ці праўда Бiёнчык даваў камусьці ўстаноўкі траўмаваць супернікаў. Але ёсць меркаванне, што ў трэнера праблемы з псiхiкай.

Ды і канфлікт з чужым гульцом у коўча не першы.

Але і для Балановіча цяперашняя сітуацыя не ўнікальная, а дадаецца да скарбонкі скандалаў. Згадваем некалькі яскравых прыкладаў.

Даў у твар французу з мiнскага «Дынама»

У 2010-м Балановіч у складзе салігорскага «Шахцёра» сустракаўся з мiнcкiм «Дынама». На 59-й хвіліне матча з мінскім «Дынама» гулец бароўся з франузскiм абаронцам Арэльенам Мантарупам. Той упаў, суддзя Мiхаiл Лаўскi свiснуў парушэнне. Але Мантаруп падняўся i наблiзiўся да Балановiча – а той заехаў супернiку рукой у твар, пасля чаго француз зноў рухнуў. У вынiку Балановiча выдалiлi за гэта, а Мантарупа – за тое, што пасля невядома для чаго штурхануў лайнсмена.

Пасля матча Балановіч выклаў сваю версію канфлікту – пацверджання ёй на відэа, шчыра кажучы, не бачна.

«Зачапіў Мантарупа каленам. [Хацеў] падаць суперніку руку, заадно і папрасіць прабачэння. Але як толькі я павярнуўся – мне ў твар прыляцеў вялізны плявок. Далей сябе ўжо не кантраляваў. Рука сама паднялася. Зрэшты, я нават не біў кулаком, толькі штурхнуў далонню. Спадзяюся, у АБФФ уважліва вывучаць запіс і ўсё зразумеюць», – сказаў футбаліст.

Але ў вынiку Балановiч атрымаў ад федэрацыi тры матчы дыскваліфікацыі (як i Мантаруп за штуршок суддзi). У адсутнасць асноўнага гульца «Шахцёр» недалічыўся чатырох пунктаў.

Зачапiўся з афрыканцам, які казаў пра абразы

У 2012-м годзе сенегальскi гулец «Тарпеда-БелАЗ» Паскаль Мендзі пасля матча з «Шахцёрам» атрымаў выдаленне за атаку на Аляксея Рыаса. А потым заявіў, што гэта быў адказ на расісцкія абразы - маўляў, спачатку Дзмітрый Камароўскі назваў «чорнай малпай», а потым і Рыас сказаў «чорны» і яшчэ «шэраг непрыемных слоў». Акрамя таго, Мендзі заявіў, што гэта не першы выпадак з Салігорску.

«Я клянуся, што іх абразы на мой адрас – праўда. Мне няма для чаго падманваць. У мінулым [2011-м] годзе я гуляў за брэсцкае «Дынама» – тады падчас гульні з «Шахцёрам» мяне абражалі Балановіч і Сітко», – высунуў дадатковыя абвінавачванні Мендзі.

Зрэшты, Рыас і Камароўскі катэгарычна адпрэчылі словы афрыканца, а АБФФ не знайшла прычыны караць гульцоў.

У жніўні 2013-га «Шахцёр» сустракаўся з «Тарпеда-БелАЗ» у 1/8 фіналу Кубка Беларусі. На полі былі і Мендзі, і Балановіч – і ў рэпартажах адзначалі некалькі сутычак паміж гульцамі. У матчы дайшло да серыі пенальці – Балановіч не рэалізаваў свой удар, але «гарнякі» ўсё роўна перамаглі. А пазней футбаліст у сваім каментарыі згадаў і Мендзі.

«Насамрэч мяне закранулі ягоныя словы, маўляў, футбалісты «Шахцёра» увесь час яго абзываюць. А калі гулец неабгрунтавана б’е цябе ззаду па нагах, мімаволі заводзішся. Але я сябе трымаў у руках», – сказаў Балановіч.

«Іслач» намагалася пакараць за жэст

Вясной 2019-га Балановіч раз’юшыў «Іслач». Як потым сказаў галоўны трэнер клуба Віталь Жукоўскі, падчас матча ў адказ у паўфiнале Кубка Беларусi, дзе «Шахцёр» перамог 4:2 ды прайшоў далей, пасля чацвёртага гола «гарнякоў» Балановiч нiбыта падышоў да лаўкі «ваўкоў» і «пачаў паказваць жэст, падобны да таго, які дэманстраваў Арцём Канцавы ў Гомелi ў 2012 годзе». Вiдэа з паводзiнамi Балановiча не знайшлося, а вось Канцавы ў свой час паказваў такое.

Праз тыдзень пасля меркаванага жэсту Балановiча «Шахцёр» ды «Iслач» сустракалiся зноў ужо ў рамках ЧБ. I на футбалiсце салiгарчан здзейснiлi не адзiн грубы фол. А пасля матча Жукоўскi даў зразумець, што гэта было не проста так.

«Крыху Балановічу сёння пашанцавала. Крыху. Так, мы сёння шмат жоўтых картак на ім атрымалі. Спадзяюся, ён да нас прыедзе ў Мінск. Калі ён не папросіць прабачэння… Другі тайм ужо бегаў там па краі, бліжэй да раздзявальнi. Нажаль для нас, можна сказаць, ён адскочыў. <… > Проста мы рана атрымалі карткі. А так ён не павінен быў сыходзіць нармальны з поля. Яму проста фартанула», – заявiў трэнер.

Пасля «Шахцёр» выклаў відэа з некаторымi словамі Жукоўскага, дадаўшы да іх два эпізоды з бруднай гульнёй супраць Балановіча – i фатаграфiяй ног гульца, на якiх былi ранкi. На моманце з’яўлення здымка на максiмум выкручвалi эпiчную музыку.

Пасля Жукоўскага дыскваліфікавалі на месяц са штрафам за «падбухторванне да праяўлення агрэсіі або прымянення сілы». А трэнер дзівіўся публікацыі фота ног.

«Ніхто не мог паверыць, што гэта выклаў гулец зборнай Беларусі. Мне тэлефанавалі трэнеры і гульцы з іншых каманд і смяяліся. Гэта драпіны ў вобласці, дзе павінны знаходзіцца шчыткі. Пасля такіх гульняў у трацiны футбалістаў ідэнтычныя драпіны», – казаў коўч.

Зрэшты, да наступнай гульні, якая была толькі ў верасні 2019-га, страсці ўлягліся. Балановіч дапамог «Шахцёру» зноў выйграць, але асаблівай грубасці да гульца не было заўважана.

Каментатар
Не надо из него делать Винни Джонса. Уровень не тот.
Адказаць
4
ivan4ik
Словно БАТЭ-2010 на гастролях: и эмоции, и скандалы, и ностальгия. Вот только без футбола.
Адказаць
3
Вітаўт
Ім трэба было не ў футбол, а ў цырк — вось дзе сапраўдныя артысты. І ўсё ж: чаму менавіта так выглядае «эліта» беларускага футбола?
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

«Украінцы лічаць мяне маскалькай». Ціманоўская патлумачыла, чаму не гаворыць па-беларуску
Сёння, 11:27
2
На новым стадыёне ў Мінску правялі ўжо тры матчы – з кожным гледачоў усё менш
19 чэрвеня, 18:34
2
Магчымы навічок мінскага «Дынама» ажаніўся з дантысткай з фіналу «Міс Беларусь» – Філіпенку пасля свята захістала
8 чэрвеня, 18:00
1
«Руки вверх» сабралі ў Мінску 4 аншлагі запар. Беларускі спорт не застаўся ў баку
4 чэрвеня, 13:39
2
Заўзятары «ПСЖ» прысвяцілі банэр памерлай дачцы Луіса Энрыке. Дзяўчына была і на футболцы іспанскага трэнера падчас святкавання
1 чэрвеня, 09:51
4
Экс-трэнер «Крумкачоў» 38-гадовы Сяргей Казека вярнуўся на поле праз пяць гадоў – вызначыўся шыкоўным голам здалёку
26 траўня, 14:26
Шкурын у перапынку матчу макнуў у жывым эфіры журналіста за памылку – той не так падлічыў галы
19 траўня, 10:20
Адразу два трэнеры-ноўнэймы атрымалі шанц у Д1 Беларусі. Іх лёсы шчыльна знітаваныя
16 траўня, 17:30
1
Беларусь U-17 не здолела самастойна забіць аднагодкам з Сан-Марына (нават з пенальці), але перамагла
16 траўня, 10:23
Наезд на Біёнчыка – у скарбонцы скандалаў Балановіча: біў у твар нібыта за плявок, у «Іслачы» намагаліся пакараць на полі
15 траўня, 15:00
3
«Памяць пераўтворана ў шоу». Самбіст Сцяпан Папоў – пра 80-годдзе перамогі
9 траўня, 12:17
А вас цікавіла, хто мацнейшы – баксёр або кікер? Аднойчы зорны баец з Беларусі дапамог у гэтым разабрацца
27 красавіка, 06:24
Сабаленка ўзяла б у пару каларытную рэгбістку – вы, можа, пра яе не чулі, а яна мае мільёны ў сацсетках і носіць на руках мужчын
24 красавіка, 15:00
«Мы – былыя палітвязні. Бяжым за тых, хто знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі». Беларусы далучыліся да Варшаўскага паўмарафону
4 красавіка, 11:21
У топ-клуб ЧБ узялі расіянку з Украіны, якая 1,5 года не гуляла: на полі вылучаецца макіяжам, па-за ім – глыбокімі думкамі
29 сакавіка, 13:00
1
Амерыканка Колінз, якую ў Маямі выбіла Сабаленка, падчас турніру выратавала сабаку – той пасля ДТЗ быў ў крытычным стане
27 сакавіка, 11:24
Шкурын разам з аднаклубнікамі наведаў варшаўскую школу: раздаваў аўтографы, адказваў на пытанні і вельмі міла ўсміхаўся
27 сакавіка, 10:28
«Мінск» займеў зорнага адміністратара. Магчыма, ён нават згуляе ў ЧБ у 42
24 сакавіка, 06:18
Дзяўчына-асілак з Мінску першай з беларусак прабілася на самы прэстыжны ў свеце турнір па кросфіце
18 сакавіка, 14:34
Протасу сорамна, што не бываў у музеі Шагала ў родным Віцебску. Але карцін ён дакладна б там не пабачыў
18 сакавіка, 12:00
Усе пасты