Tribuna/Футбол/Блогі/Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»

Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»

Хто такі Ілля Кухарчык.

Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»

Адным з герояў 10-га тура чэмпіянату Беларусі стаў Ілья Кухарчык. 28-гадовы вінгер «Славіі» выйшаў на замену пасля перапынку ў матчы з «Тарпеда-БелАЗ» і запісаў на свой рахунак пераможны гол – адзіны ў матчы.

Праз некалькі хвілін пасля ўзяцця варот на газоне нечакана з'явіўся сабака. І тут зноў вызначыўся Кухарчык – вельмі міла з сабакам пагуляў і дапамог выправадзіць за межы поля.

Пасля матчу паўабаронца распавёў, што ведае, як камунікаваць з жывёламі, таму што ў яго дома жыве гончы паляўнічы сабака пароды бігль.

А ўвогуле ў цяперашнім чэмпіянаце Кухарчык адзін з самых яркіх гульцоў. Проста цяпер ён другі ў вышэйшай лізе па паказніку гол+пас – на яго рахунку 10 (5+5) выніковых дзеянняў. Больш толькі ў Ягора Карцова з брэсцкага «Дынама» – 12 (5+7). Расказваем яшчэ некалькі цікавых фактаў з біяграфіі Кухарчыка.

Гуляў за БАТЭ ў юнацкай ЛЧ, выклікаўся ў моладзевыя зборныя

Нараджэнец Баранавічаў пачаў займацца футболам у мясцовай ДзЮСШ-5. На юнацкім узроўні таксама пагуляў у пастаўскім ПМЦ, дзе збіралі адораную моладзь, а затым апынуўся ў БАТЭ, з якім два гады запар гуляў у юнацкай Лізе чэмпіёнаў, дзе супернікамі барысаўцаў былі моладзеўкі «Порту», «Атлетыка», «Байера», «Барселоны» і «Ромы». Праз гады вінгер казаў, што ў тых матчах атрымаў вялізны вопыт.

Паралельна Кухарчык выклікаўся ў зборныя Беларусі U-17, U-18 і U-19. На яго рахунку два галы ў вароты аднагодкаў з Эстоніі. Праўда, да асновы барысаўцаў паўабаронца не дарос і ў сакавіку 2017-га накіраваўся на правах арэнды выступаць за родныя Баранавічы.

Амаль палову кар'еры правёў у Д2, двойчы дапамагаў «Белшыне» вярнуцца ў эліту

Пасля нядрэннага сезона за «Баранавічы» ў першай лізе (сем галоў у 30 матчах) Кухарчык адправіўся ў «Віцебск», які рыхтаваўся правесці адзін з самых паспяховых сезонаў у сваёй гісторыі. Праўда, у камандзе Сяргея Ясінскага вінгер прабыў менш за месяц і на паўгода зноў вярнуўся ў «Баранавічы».

У тым сезоне каманда была на дне табліцы, не ўражваў і сам Кухарчык (14 матчаў, 1 гол). Былі пытанні і да дысцыпліны – у гульні супраць «Оршы» (0:1) іранічна паказаў жэст «супер» у бок лаўкі сваёй каманды пасля таго, як яго партнёр Віталь Ганіч па прызначэнні трэнерскага штабу выканаў пенальці і не рэалізаваў яго.

У ліпені 2018-га Кухарчык перабраўся ў «Белшыну», дзе правёў наступныя паўтара года. У 2019-м дапамог бабруйчанам выйграць першую лігу – у 20 матчах забіў шэсць мячоў і зноў адправіўся спрабаваць свае сілы ў вышку, падпісаўшыся з «Тарпеда-БелАЗ».

У першых двух матчах сезона-2020 выходзіў за жодзінцаў у старце, але затым здарылася няшчасце – гуляючы за дубль парваў крыжападобныя звязкі і выбыў да канца сезона. У першай палове 2021-га замацавацца ў «Тарпеда-БелАЗ» не здолеў і ў жніўні зноў адправіўся ў «Белшыну», якой дапамог заняць другое месца ў Д2.

Адзначым, што толькі ў канцы мінулага сезона колькасць матчаў Курачыка ў Д1 апярэдзіла колькасць гульняў у Д2 (на сёння суадносіны 96 супраць 84).

Адзін з фігурантаў «справы «Шахцёра»

«Белшына» – пакуль што галоўны клуб у кар'еры гульца. За яе ва ўсіх турнірах правёў 106 матчаў, набраў 19+12 па гол+пас.

Праўда, здараліся ў Бабруйску і не самыя прыемныя моманты. Кухарчык стаў адным з фігурантаў «справы «Шахцёра», за што «Белшыну» два сезоны каралі штрафнымі пунктамі, а сам футбаліст атрымаў умоўную дыскваліфікацыю на шэсць месяцаў і штраф у 7400 беларускіх рублёў (2,6 тысячы долараў).

Футбаліст прызнаваўся, што ў сезоне-2022 атрымаў 500 долараў стымулявання ад «Шахцёра» за гульню з мінскім «Дынама» (0:0). Пра тое, што яго партнёр Дзмітрый Гомза за 20 тысяч долараў пагадзіўся забяспечыць паражэнне «Белшыны» ў матчы апошняга тура таго ЧБ супраць «Шахцёра», Кухарчык нібыта не ведаў.

Справа «Шахцёра» грымнула ў траўні 2023-га, але Кухарчык пасля ўсіх санкцый «Белшыну» не пакінуў – дагуляў сезон, у якім быў адным з лідараў (згуляў 27 матчаў, набраў 5+4 – і стаў найлепшым бамбардзірам каманды). Але бабруйчане заняла апошняе месца і вылецелі. У студзені 2024-га вінгер перабраўся ў «Нёман».

З «Белшынай» у Кухарчыка быў яшчэ адзін непрыемны досвед – клуб увесь час затрымліваў заробак альбо плаціў не цалкам. У выніку гульцу, каб дабіцца выплат, давялося хадзіць па інстанцыях. У сакавіку 2024-га «Белшына» абавязалася выплаціць Кухарчыку запазычанасць па прэміяльных.

Выдаў яркі фінал Кубка за «Нёман», але ў Гродне не замацаваўся

Да таго моманту Кухарчык ужо быў гульцом «Нёмана». У фінале Кубка Беларусі-2023/24 супраць «Іслачы» (2:0) ён выйшаў у старце дзякуючы спрэчнай дыскваліфікацыі Гулжыгіта Алыкулава, але дастойна замяніла кыргыза, прыняўшы ўдзел у абеіх галявых атаках. Для вінгера то быў першы сур'ёзны у карʼеры. На полі ён святкаваў разам з жонкай Надзеяй, мамай Ірынай і малодшай сястрой:

Аднак ў «Нёмане» Кухарчык не замацаваўся – быў толькі гульцом ратацыі. За сезон сумарна паўдзельнічаў у 29 матчах, вызначыўся адным мячом. Пасля казаў, што ў Гродне яму «было цяжка псіхалагічна, маральна прыбівалі раннія замены», ды і сам ён «не паказаў і паловы таго, што мог», а «Ігару Кавалевічу патрэбныя былі гульцы, якія даюць вынік». Пры гэтым з галоўным трэнерам «Нёмана» захаваліся добрыя адносіны: «Папросту можам падшпіліць адзін аднаго, згуляць у вольны час за адным сталом у карты».

За 10 матчаў у «Славіі» ўжо выдаў самы выніковы сезон у кар'еры

Найлепшы сезон да цяперашняга ў Кухарчыка быў у 2023-м – тады набраў 5+4 за «Белшыну» ў 27 матчах сезона. Сёння ў вінгера 5+5 у 10 сустрэчах – у сярэднім адно выніковае дзеянне на матч!

Галоўны перфоманс гэтага сезона Кухарчык выдаў у гульні з дзейным чэмпіёнам мінскім «Дынама» – забіў, аддаў і быў прызнаны АБФФ найлепшым гульцом тура.

Таксама Кухарчык адзін з найлепшых дрыблёраў ЧБ. Пасля дзевяці тураў у паўабаронцы было 20 паспяховых абводак пры 37 спробах – сёмы паказнік у лізе.

Каментуючы яркую гульню ў гэтым сезоне, Кухарчык аддаваў належнае партнёрам па нападзе – Андрэю Салаўю, Цярэнцію Луцэвічу і Уладзіславу Полазу. А яшчэ адзначаў заслугу трэнерскага штаба Івана Біёнчыка, які, на думку форварда, «знайшоў падыход, падабраў патрэбныя ключыкі. Разумее, што рабіць з моцнымі і слабымі бакамі».

Акрамя таго, з адаптацыяй у Мазыры Кухарчыку дапамаглі землякі. У трэнерскі штаб «Славіі» ўваходзяць нараджэнцы Баранавічаў Дзмітрый Тарасевіч і Ігар Кунаш. Апошні яшчэ – і першы трэнер футбаліста.

«Славія» па выніках дзесяці тураў мае 20 пунктаў і ідзе на другім месцы.

Іншыя пасты карыстальніка

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 траўня, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 траўня, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 траўня, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 траўня, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 траўня, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 траўня, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
Усе пасты