Усе навіны

Праўладная падпісантка расіянка Салас атрымала грамадзянства Беларусі. Гімнастка пераехала ў краіну ў 2014-м

3 лістапада 2022, 20:12

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская паведаміла, што Анастасія Салас і Ганна Каменшчыкава атрымалі беларускія пашпарты. Абедзве спартсменкі нарадзіліся ў Расіі.

– Анастасія Салас і Ганна Каменшчыкава афіцыйна атрымалі грамадзянства Беларусі. Хочацца павіншаваць іх з гэтай знамянальнай падзеяй, – сказала яна.

20-гадовая Салас яна нарадзілася ў Барнаўле. У 2014 годзе спартсменка пераехала ў Беларусь. У актыве Салас тры бронзавыя медалі чэмпіянатаў свету, а таксама два сярэбраныя і тры бронзавыя ўзнагароды еўрапейскіх чэмпіянатаў.

19-гадовая Каменшчыкава жыла ў горадзе Знаходка Прыморскага краю, пазней пераехала ў Мінск. У 2018 годзе спартсменка стала сярэбранай прызёркай юніёрскага чэмпіянату Еўропы ў практыкаванні з булавамі і заняла чацвёртае месца ў асабістым мнагаборстве на юнацкай Алімпіядзе ў Буэнас-Айрэсе.

Абедзве спартоўкі мелі права выступаць за Беларусь, атрымаўшы спартовае грамадзянства краіны.

Нагадаем, Салас з'яўляецца падпісанткай праўладнага ліста спартсменаў.