Артыст Cirque du Soleil Букін пра вяртанне ў Беларусь: «Канешне, я чакаю гэтага. Я ўжо навандроўнічаўся, ужо гатовы дзесьці спыніцца»
Артыст Cirque du Soleil і экс-гімнаст Сямён Букін у інтэрвь’ю YouTube-каналу «ЧестнОК» падзяліўся жаданнем вярнуцца ў Беларусь, калі настануць перамены.
– У цябе вельмі клёвае, цікавае жыццё: ты вандроўнічаеш, бачыш шмат краін. Калі цябе пасля нейкіх перамен запрасіць у Беларусь нешта рабіць, можа, і для твайго віду спорта, ці пагадзішся ты на такую авантуру і вернешся ў Беларусь?
– Так, канешне, я чакаю гэтага, я чакаю, што прыеду ў Беларусь. Я ўжо навандроўнічаўся, ужо гатовы дзесьці спыніцца. Гэта цяжкавата, канешне, але ў нас там Баранавічы, Бабруйск, Магілёў – буду па Беларусі вандроўнічаць. Я чакаю гэтага моманта.
Я ведаю, што ў нас вельмі шмат класных людзей, якія вяртаюцца ў Беларусь, і яны могуць адраджаць Беларусь, канешне, я жыву гэтым. Але, калі браць самы дрэнны сцэнар, калі я не прыеду ў Беларусь ніколі, дык я не памру ад гэтага, – сказаў Букін.
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com