Усе навіны

Беларускі заваявалі 15 медалёў на Зімовым Кубку Каралевы ў Іспаніі

31 студзеня 2023, 19:48

На іспанскім Зімовым Кубку Каралевы беларуская зборная заваявала 15 медалёў.

З іх 5 залатых медалёў узяла Аліна Гарнасько. 5 срэбраных і 5 бронзавых медалёў размеркаваліся паміж астатнімі беларускімі прызёркамі – Лізаветай Зоркінай, Алінай Рэчкінай і Дар'яй Вярэніч.

Акрамя беларусак у спаборніцтве ўдзельнічалі спартсменкі з Іспаніі, Фінляндыі, Бельгіі, Літвы і Егіпта.

Нагадаем, што Міжнародная федэрацыя гімнастыкі адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.