Трэнер па гімнастыцы Ваткін пра Лукашэнку: «Шмат размоваў без справы. Адзін папулізм. Але на людзей гэта дзейнічае»
Трэнер па гімнастыцы Уладзімір Ваткін, які жыве ў Аўстраліі з 1997 году, распавёў пра камунікацыю з Аляксандрам Лукашэнкам.
– Вы распавядалі, што ў 1994-м былі на прыёме ў Лукашэнкі.
– Так, Іванкоў выйграў перад гэтым чэмпіянаты свету і Еўропы. Нас прынялі, падарылі імянны гадзіннік. Я іх цесцю аддаў – ён потым выхваляўся перад бабкамі ў двары. Але гэта быў іншы час. Лукашэнку толькі абралі... Ніколі за яго не галасаваў. Не мог уявіць, што такі чалавек можа перамагчы на выбарах.
– Якое ўражанне ён пакінуў?
– Шмат размоваў без справы. Адзін папулізм. Але на людзей гэта дзейнічае – напрыклад, мае бацькі заўсёды падтрымлівалі Лукашэнку. Маўляў, пенсіі ёсць, а ў іншых краінах галадаюць. Памятаю, у 1994-м былі пытанні па зале. Лукашэнка даручыў пры мне вылучыць мільён долараў на абсталяванне «Працоўных рэзерваў». У выніку толькі праз месяцы з вялікай працай выбілі некаторыя снарады – на суму ў дзесяць разоў меншую, - сказаў Ваткін.