Усе навіны

Гімнаст Букін: «Ганчароў ужо месяц у шоу Cirque du Soleil. Па расказах, «Мінспорту» патрабавала ад яго 40 тысяч долараў»

20 траўня, 12:39

Беларускі гімнаст Сямён Букін у інтэрв'ю YouTube-каналу «ЧестнОК» паведаў пра тое, у якіх абставінах алімпійскі чэмпіён і падпісант прарэжымнага ліста спартсменаў Улад Ганчароў пакінуў Беларусь.

«Я зараз размаўляў з хлопцам. Ён батутыст. Таксама ў нас працуе. Ён у сваю чаргу размаўляў з хлопцам, які зараз з Уладам [Ганчаровым] працуе. Улад казаў, што калі ён звальняўся з «Міністэрства спорту» я паўтаруся, гэта могуць быць такія чуткі праз аднаго-другога чалавека, але паводле гэтай інфармацыі, калі ён звальняўся, яму сказалі, што трэба выплаціць нейкую суму грошай. І гэтая сума, паводле яго слоў, была каля 4 тысяч долараў.

Ён пагадзіўся. Пайшоў выплачваць гэтую суму, а яму кажуць: «40 тысяч долараў». Чым гэта скончылася – я не ведаю. Ён сказаў, што ён проста ўцякаў з гэтай Беларусі, паводле слоў Улада. І цяпер ён працуе дзесьці месяц у Вегасе ў шоу «Майкл Джэксан (Адно з шоу Cirque du Soleil – Tribuna.com)», – распавёў Букін.