Усе навіны

Падпісантка прарэжымнага ліста Салас пра бан: «Не спадзяемся ні на што добрае. Хочацца паказаць свае сілы на міжнароднай арэне»

22 траўня, 21:08

Гімнастка зборнай Беларусі, ураджэнка Барнаула Анастасія Салас падзялілася меркаваннем пра нядопуск да міжнародных спаборніцтваў.

Раней міжнародная федэрацыя гімнастыкі працягнула бан для беларусаў і расіян.

Нагадаем, 21-гадовая спартсменка з'яўляецца падпісанткай прарэжымнага ліста спартсменаў.

– На самай справе, мы не спадзяемся ні на што добрае. Выдатна разумелі, што такое можа быць і не хацелі лішні раз хвалявацца.

Таму прынялі гэтую інфармацыю нейтральна, быццам тут нічога дзіўнага. Вядома, крыўдна.

Хочацца паказаць свае сілы на міжнароднай арэне. У 2024 годзе ў нас ёсць адборы да чэмпіянату свету, але там можна будзе атрымаць толькі адну ліцэнзію, якая будзе імяннай, – сказала Салас.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.