Усе навіны

Алімпіяда-2024, 2 жніўня: Бардзілоўская узяла срэбра ў фінале па скачках на батуце

2 жніўня 2024, 15:21

У пятніцу, 2 жніўня, у Парыжы працягваюцца Алімпійскія гульні-2024.

У 14.50 пачне выступленне беларуска Віялета Бардзілоўская. Яна выступіць у фінале па скачках на батуце. Яна паказала вынік 56.060 і ўзяла сярэбраны медаль.

У кваліфікацыі яна заняла другое месца з 16-ці і з вынікам 56.340 прайшла ў фінал.

Перамагла Браёні Пэйдж з Вялікабрытаніі (56,480), трэцяе месца ў Сафіян Метат з Канады (55,650).

Нагадаем, беларускія спартсмены выступаюць у нейтральным статуце. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.