Усе навіны

Серабро Бардзілоўскай – першы беларускі медаль на АГ-2024

2 жніўня 2024, 15:38

Беларуска Віялета Бардзілоўская з вынікам 56,060 заняла другое месца ў жанчын у скачках на батуце ў Парыжы. Гэта першы беларускі медаль на Гульнях у Парыжы ў 2024 годзе.

У пераможцы Браёні Пэйдж з Вялікабрытаніі 56.480 балаў.

Нагадаем, беларускія спартсмены выступаюць у нейтральным статуце. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.