Першы трэнер Бардзілоўскай: «Для мяне была нечаканасць: за два этапы яна ўзяла і адабралася на Алімпіяду»
Першы трэнер беларускай батуцісткі Віялеты Бардзілоўскай Юрый Марозаў расказала пра яе.
– Яна была худзенькая, стройненькая і энергічная. Капрызіла? Не, такіх гісторый у нас ніколі не было. У яе заўсёды быў байцоўскі характар. У нашых выхаванцаў ёсць прыклад – Таццяна Пятрэня, якая выступала на чатырох Алімпійскіх гульнях. І Віялета заўсёды хацела быць падобнай на Таню, хацела разам з ёй паскакаць, і ёй гэта ўдалося
– Калі зразумелі, што гэта сапраўдны талент?
– Ведаеце, дзеці ж па-свойму ўсе таленавітыя. Проста Віялета працавітая. І яна ўсяго дамагалася сваёй працай. Упартасць і праца – гэтага ў яе не адабраць. Апошнія два гады са скакухай ужо працавала трэнер зборнай Вольга Уласава.
Нам толькі нядаўна дазволілі выступаць на Кубку свету, а да гэтага нікуды два гады не ездзілі. І для мяне гэта таксама была нечаканасць: за два этапы яна ўзяла і адабралася на Алімпіяду.
Вы ж разумееце, колькі сіл і эмоцый ты марнуеш на трэніроўках. Ну і дзякуй бацькам. Яны заўсёды яе падбадзёрвалі. А бацькі перажываюць часам нават больш, чым спартсмены, – сказаў Марозаў.