Усе навіны

Байлс стала 7-разовай алімпійскай чэмпіёнкай па спартыўнай гімнастыцы

3 жніўня 2024, 18:29

На Алімпійскіх гульнях у Парыжы разыгралі медалі ў апорным скачку сярод жанчын.

Перамогу атрымала амерыканка Сымона Байлс. Для яе гэта трэцяе золата Алімпіяды ў Парыжы – раней яна стала чэмпіёнкай у камандным мнагабор'і і асабістым.

На рахунку 27-гадовай гімнасткі 7 залатых алімпійскіх узнагарод, 2 бронзы і серабро.

Алімпійскія гульні-2024

Парыж, Францыя

Спартыўная гімнастыка

Апорны скачок

Жанчыны

1. Сымона Байлс (ЗША) – 15,300

2. Рэбека Андрадзе (Бразілія) – 14,966

3. Джэйд Кэры (ЗША) – 14,466