Усе навіны

Іван Літвіновіч: «Планую выступіць на Алімпіядзе-2028 і змагацца за медаль»

6 жніўня 2024, 21:03

23-гадовы беларускі батутыст, падпісант ліста за Лукашэнку Іван Літвіновіч пасля вяртання ў Беларусь распавёў пра свае планы. Раней спартсмен заваяваў золата ў Парыжы, дзе выступаў у нейтральным статусе.

– Слёз шчасця не было, як пасля першай залатой узнагароды, але былі эмоцыі – абараніў свой тытул. Пасля кваліфікацыі паверыў, што можна дужацца за золата. У фінале ж пачаў перажываць: усялякае можа быць.

Цяпер у планах яшчэ за адным медалём ехаць на Гульні, а ў бліжэйшы час планую адпачыць, – сказаў Літвіновіч.

Беларускія спартсмены выступаюць у нейтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.