Усе навіны

Ксенія Санковіч: «Нават знаходзячыся на Гульнях, Ціманоўская знаходзіла час казаць гадасці ў дачыненні да Беларусі»

Беларуская гімнастка і генеральны сакратар НАК Лукашэнкі Ксенія Санковіч пракаментавала выступленне на АГ у складзе зборнай Польшчы беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай.

– Памятайце беглую «бегуху», Ціманаўскую, якая феерычна ўцякала з мінулай Алімпіяды. Бо за Польшчу яна так і не набягала на медаль. Гэта той выпадак, калі лепей трэніравацца, чым казаць шмат?

– Ведаеце, на самой справе вынік гаворыць сам за сябе. Нават не жадаецца марнаваць шмат эфірнага часу на абмеркаванне яе персоны.

Я ведаю, што нават знаходзячыся на Гульнях, яна знаходзіла часу казаць гадасці ў адносінах да нашай краіны, і гэта мяне здзівіла.

Бо ўсё ў цябе добра, ты жывеш у краіне, у якой ты хацела. Ты ж можаш проста сказаць, як табе добра тут, чаму ты кажаш, як дрэнна ў нас, дзе ты не была 3 гады?

– Калі чалавеку добра, ён дакладна не кажа гадасці.

– Таму не хочацца абмяркоўваць ні таму, што мы нейкія высакародныя, а яны не. Проста нецікава, – сказала Санковіч.