Усе навіны

Батутыст Літвіновіч: «Думаю, мне можна выступаць яшчэ даволі доўга»

31 жніўня 2024, 18:24

Беларускі двухразовы алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце і падпісант за Лукашэнку Іван Літвіновіч пракаментаваў сваю спартыўную будучыню.

– Перад стартам на Алімпійскіх гульнях у Парыжы я быў гатовы, упэўнены ў сваёй камбінацыі. Нездарма Вольга Уласава брала мяне «за шкірку» і прымушала рабіць нават тое, што я не хацеў. Як я вам да гэтага і казаў – трэнер вельмі важны.

Думаю, мне можна выступаць яшчэ даволі доўга. Са сваім вынікам я складаю канкурэнцыю, мне гэта цікава. Тым больш, здароўе дазваляе – гэта ўсё прымушае мяне працаваць далей, – сказаў Літвіновіч.