Усе навіны

«Для мяне стала вялікім ударам гібель майго бацькі на СВА». 23-гадовая расійская гімнастка Ільянкова аб'явіла пра завяршэнне кар'еры

6 студзеня, 18:52

Сярэбраная прызёрка Алімпіяды ў Токіа, 23-гадовая расійская гімнастка Анастасія Ільянкова аб'явіла пра завяршэнні кар'еры.

«Я прыняла рашэнне завяршыць спартовую кар'еру. Нажаль, праз вызначаныя праблемы са здароўем я не магу паўнавартасна трэніравацца. Таксама для мяне стала вялікім ударам гібель майго бацькі на СВА (так у Расіі называюць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну – заўв.)», – сказала Ільянкова ў каментары расейскаму прапагандысцкаму выданню ТАСС.

Бацька Анастасіі, Андрэй Ільянкаў, быў ліквідаваны УСУ ў пачатку снежня 2023 года.

Ільянкова раней таксама падтрымала вайну. Яна паставіла лайк у Instagram некалькім пастам у падтрымку Пуціна і вайны супраць Украіны.