Усе навіны
Фота

Гарнасько і Салос заяўлены на этап Кубка свету ў Баку пад абрэвіятурамі BLR

16 сакавіка, 11:38

У заяўцы на этап Кубка свету ў Баку беларускія гімнасткі Аліна Гарнасько і Анастасія Салос значацца пад абрэвіятурамі BLR, а не пад AIN.

FIG дапускае беларускіх спартсменаў да міжнародных стартаў у сваіх відах толькі ў якасці індывідуальных нейтральных атлетаў. Пры гэтым да выступленняў у камандных спаборніцтвах яны не дапускаюцца.

У заяўцы на этап Кубка свету ў Сафіі беларускі пазбаўлены дзяржаўнай прыналежнасці і запісаны пад абрэвіятурай AIN.