Усе навіны

Гарнасько стала чацвёртай на этапе Кубка свету ў Сафіі

Беларуская гімнастка Аліна Гарнасько заняла 4-е месца ў мнагаборстве на этапе Кубка свету ў Сафіі.

Спартсмена набрала 109,000 балаў.

Пераможцай стала 16-гадовая ўкраінка Таісія Анафрыйчук (114,450).

6 красавіка гімнасткі разыграюць узнагароды ў фіналах.

Гарносько выступіць у фіналах практыкаванняў з мячом, булавамі і абручом. Таксама за медалі будзе змагацца Анастасія Салос.