Усе навіны

Гарнасько і Салас узялі медалі на Кубку свету ў Баку

У Баку праходзіць 2 этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы. Беларускія спартсменкі ўдзельнічаюць у нейтральным статусе.

Аліна Гарнасько стала трэцяй у практыкаванні з мячом (27,900 бала). Золата ў Веры Тугалукавай з Кіпра (28,450).

Анастасія Салас узяла бронзу ў практыкаванні з абручом (28,950). Перамагла ж украінка Таісія Анафрыйчук (29,250), срэбра – у Туголукавай (29,200).