Усе навіны
Photo

Украінка Анафрыйчук адмовілася ад фота з Гарнасько, Салас і экс-расіянкай Тугалукавай на цырымоніі ўзнагароджання КС

Украінка Таісія Анафрыйчук адмовілася ад фота з нейтральнымі спартсменкамі з беларускім пашпартам і экс-расіянкай падчас цырымоніі ўзнагароджання Кубка свету па мастацкай гімнастыцы.

Анафрыйчук атрымала золата ў практыкаваннях з абручом. Другой стала былая расіянка Вера Тугалукова, якая прадстаўляе Кіпр. Бронзу заваявала нейтральная гімнастка з беларускім пашпартам Анастасія Салас.

Таксама ўкраінка заваявала серабро ў практыкаваннях з мячом. Перамогу атрымала Тугалукова. Нейтральная беларуска Аліна Гарнасько заваявала бронзу.

Спаборніцтвы праходзяць у Баку.

Фота: скрыншот Sport 2