Усе навіны

Гарнасько выйграла этап Кубка выкліку ў Портымау

Беларуска Аліна Гарнасько стала пераможцай спаборніцтваў у мнагабор'і на этапе Кубка выкліку па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у партугальскім Портымау.

У суме за чатыры практыкаванні беларуска набрала 115,250 бала і заваявала золата.

Яшчэ адна беларуска Анастасія Салас заняла пятае месца.