Tribuna/Гімнастыка/Блогі/Хто прынёс Беларусі першы медаль Парыжа: бойфрэнд – алімпійскі чэмпіён, у 19 абышла тую, каго называла кумірам

Хто прынёс Беларусі першы медаль Парыжа: бойфрэнд – алімпійскі чэмпіён, у 19 абышла тую, каго называла кумірам

Пасля першага ж дарослага старту пачаўся бан за вайну.

Хто прынёс Беларусі першы медаль Парыжа: бойфрэнд – алімпійскі чэмпіён, у 19 абышла тую, каго называла кумірам

2 жніўня Беларусь заваявала першы медаль на Алімпіядзе ў Парыжы. Віялета Бардзілоўская стала другой у скачках на батуце, саступіўшы толькі Брыёні Пэйдж з Вялікабрытаніі 0,42 балы.

Беларускія батутысты ўжо трэція Гульні запар атрымліваюць узнагароды (да таго было два золата), аднак упершыню ў прызы патрапіла прадстаўніца жаночай каманды. Поспех Бардзілоўскай у нейкім сэнсе можна назваць нечаканым, бо ў гэтым сезоне яе найлепшым вынікам было 10-е месца на этапе Кубка свету. Аднак ужо ў Парыжы падчас кваліфікацыі яна стала найлепшай сярод 16 удзельніц па выніках першай спробы, таму на другую нават не выйшла, бо датэрмінова патрапіла ў фінал.

У фінале Бардзілоўская скакала першай. Пасля выступу выглядала, што яна не вельмі задаволеная сваёй спробай. Але вынік беларускі (56,060) быў найлепшым аж да выхаду на батут перадапошняй фіналісткі. Вось што сказала Бардзілоўская пасля спаборніцтваў:

– Шанц ёсць заўсёды. Рада, што сабралася ў патрэбны момант, паказала добры выступ, хаця не абышлося без памылак. Падтрымлівала і трэнерка Вольга Уласава. Медаль вельмі каштоўны для нас усіх. Увечары заўзею за Івана Літвіновіча.

За сваё алімпійскае срэбра па вяртанні на Радзіму спартсменка мусіць атрымаць 6 тысяч базавых велічынь (на сёння 76,7 тысячы долараў).

А што ўвогуле вядома пра Бардзілоўскую?

Нарадзілася 7 чэрвеня 2005 года ў Магілёве. Бацькі аддалі яе ў спорт, калі дзяўчынцы было чатыры. Яе кумірам у дзяцінстве была магілёўская батутыстка Таццяна Пятрэня, якая станавілася чэмпіёнкай свету і Еўропы. Бардзілоўская яшчэ студэнткай магілёўскай вучэльні алімпійскага рэзерву казала, што марыць пра алімпійскі медаль – маўляў, так яна хоча скончыць спартыўную кар'еру. Здаецца, мара споўнілася занадта рана.

Ну а Пятрэня на пачатку гэтага года адзначала талент зямлячкі і прадракала ёй вялікую будучыню:

– Таленавітая спартсменка, працавітая, мэтанакіраваная. Веру, што дасягне большага за мяне. Яна робіць даволі складаную праграму, а ў батуце якраз шануюцца складанасць, вышыня, тэхніка выканання, – казала падпісантка за дыктатуру.

Сама Пятрэня алімпійскі медаль так і не ўзяла. У Афінах-2004 стала апошняў у кваліфікацыі, у Пекіне-2008 не патрапіла ў фінал, у Лондане-2012 ад п'едэстала аддзялілі 0,3 балы, а ў Рыа-2016 выйграла кваліфікацыю, але праз памылку ў вырашальнай спробе стала толькі пятай.

Нягледзячы на розніцу ва ўзросце ў 24 гады, Бардзілоўская і Пятрэня паспелі разам пабыць у камандзе. Ветэранка завяршыла кар'еру толькі ў снежні 2023-га, калі ёй было 42 гады.

У траўні 2021-га Бардзілоўская стала чэмпіёнкай Еўропы сярод юніёраў у сінхронных скачках, а ў лютым 2022-га дэбютавала на дарослым узроўні. Да бана за вайну, якую Расія вядзе супраць Украіны пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, Бардзілоўская паспела выступіць на адным толькі этапе Кубка свету – у Баку стала другой у кваліфікацыі, але сёмай у фінале, і далей амаль два гады не мела паўнавартаснай міжнароднай практыкі.

У траўні гэтага года, калі беларускім батутыстам ужо вярнулі магчымасць ездзіць на турніры ў Еўропу, няхай і пад нейтральным сцягам, Бардзілоўская заваявала алімпійскую ліцэнзію па суме двух найлепшых вынікаў на этапах Кубка свету (у Баку была 10-й, а ў Котбусе 12-й).

Той поспех дзяўчына адзначыла рамантычным пацалункам з партнёрам па зборнай 23-гадовым Літвіновічам, які таксама адабраўся на Гульні.

Літвіновіч і Бардзілоўская з'яўляюцца парай. Ён – алімпійскі чэмпіён, і ў Парыжы таксама выступіць у фінале. Перад пачаткам Алімпіяды букмекеры і эксперты называлі Літвіновіча фаварытам у сваёй дысцыпліне.

Гэты раман – не нешта ўнікальнае для беларускага батута. Больш за тое, беларуская пара батуцістаў ужо выстапала на адной Алімпіядзе ў фінале. Калі Ганчароў станавіўся ў Рыа чэмпіёнам, яго будучая жонка, а на той момант яго дзяўчына Ганна Гарчанок таксама выйшла ў фінал, але заняла там апошняе месца.

Іншыя пасты карыстальніка

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 траўня, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 траўня, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 траўня, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 траўня, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 траўня, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 траўня, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
Усе пасты