Tribuna/Гімнастыка/Блогі/Антырэкорд па медалях і колькасці атлетаў – не толькі ў Беларусі. Вось як выступілі нашыя суседзі і экс-краіны СССР

Антырэкорд па медалях і колькасці атлетаў – не толькі ў Беларусі. Вось як выступілі нашыя суседзі і экс-краіны СССР

Легендарны асілак-грузін, разрыў ад узбекаў, сум у Польшчы.

Аўтар — Pam-pam
Антырэкорд па медалях і колькасці атлетаў – не толькі ў Беларусі. Вось як выступілі нашыя суседзі і экс-краіны СССР

11 жніўня ў Парыжы завяршыліся летнія Алімпійскія гульні-2024 – апошні камплект узнагарод разыгралі баскетбалісткі з Францыі і ЗША.

Золата ўзялі амерыканкі, і толькі дзякуючы гэтаму ў самы апошні момант Штаты ў агульным медальным заліку абышлі Кітай. Пры роўнай колькасці залатых медалёў у ЗША куды больш і срэбра, і бронзы.

Поўны выніковы медальны залік можна паглядзець тут.

Дэлегацыя ад Беларусі склала ўсяго 17 атлетаў, якiя прайшлі праверку камicii Міжнароднага алімпійскага камітэту на нейтральнасць. Гэта самая маленькая колькасць алімпійцаў за ўсю гісторыю ўдзелу ў Гульнях суверэннай Беларусі. Напрыклад, на першую для нашай краіны Алімпіяду, Атланту-1996, паехалі 156 спартсменаў, а самым вялікім прадстаўніцтва было ў 2008 годзе – 181 удзельнік у Пекіне. У «кавідных» Гульнях у Токіа паўдзельнічала 108 беларусаў.

Спартсмены з Беларусі заваявалі ў Парыжы чатыры узнагароды: золата – батутыст Іван Літвіновіч, срэбра – вясляр Яўген Залаты і батутыстка Віялета Бардзілоўская, бронзу – цяжкаатлет Яўген Ціханцоў. Калі б не санкцыі за саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, якія пазбавілі Беларусь асобнага месца ў медальным заліку, мы б занялі ў ім 50-е месца.

Чатыры узнагароды – таксама найгоршы вынік у гісторыі Беларусі. Да гэтага антырэкорд быў зафіксаваны у Токіа, адкуль беларусы павезлі сем медалёў. Праўда, пры пераліку на колькасць удзельнікаў гэты год аказаўся самым паспяховым – атрымліваецца, што з узнагародай прыехаў практычна кожны чацвёрты прадстаўнік Беларусі.

А што нашыя сусуедзі і краіны былога СССР?

Расія, ад якой на Гульнях было яшчэ менш удзельнікаў (15), можа пахваліцца толькі срэбрам. У парным разрадзе тэніснага турніру яго ўзялі Міра Андрэева і Дзіна Шнэйдэр.

Вышэй за ўсіх з постсавецкай прасторы забраўся Узбекістан – з 13 медалямі размясціўся на 13-м радку. Ад краіны на Гульнях было 86 чалавек, яны заваявалі 8 залатых узнагарод, 2 срэбныя і 3 бронзавыя. 5 залатых медалёў здабылі ўзбекскія баксёры – яны выйгралі ўсе фіналы, у якіх прымалі ўдзел! Узбекістан абнавіў свой рэкорд па колькасці золата ў гэтым відзе. Папярэдні здарыўся ў Рыа-2016 – 3 залатыя медалі.

Хаця для баксёрскай каманды Узбекістана турнір ледзь не скончыўся трагедыяй – падчас святкавання золата Хасанбоя Дусматава ў трэнера Тулкіна Кілічава спынілася сэрца. Мужчыну выратавалі медыкі брытанскай каманды.

Ад Украіны на Гульнях было 140 атлетаў – і гэта таксама найменшае прадстаўніцтва ў гісторыі нашых суседзяў. У Парыжы ўкраінцы ўзялі 12 медалёў – 3 залатыя, 5 срэбраных і 4 бронзавыя. Гэтага хапіла, каб падняцца на 22-і радок у медальным заліку.

А адным з самых кранальных момантаў стаў бронзавы паядынак украінскага барца Жана Белянюка, які пасля перамогі над палякам Аркадывушам Кулінічаи зняў свой абутак і пакінуў на дыване. Гэта сімвалічны жэст, які азначае, што атлет развітваецца з прафесійным спортам.

У Грузіі 7 медалёў, з якіх 3 залатыя, 3 срэбраныя і 1 бронза – дастаткова прыстойна, калі ўлічыць, што прадстаўніцтва ўключала ўсяго 28 атлетаў. І гэта найлепшы вынік у гісторыі краіны, якая заняла 25-ы радок медальнага заліку. Амаль усе медалі былі здабытыя ў вольнай барб'е і дзюдо. Выключэннем стала золата легендарнага цяжкаатлета Лашы Талахадзэ. Ён у трэці раз запар выйграў Алімпіяду ў суперцяжкай вазе – і стаў першым, каму гэта ў прынцыпе ўдалося. Медалістаў Парыжа ў Грузіі ўжо прадставілі да дзяржузнагарод.

48 атлетаў з Азербайджана прынеслі сваёй краіне 2 залатых, 2 срэбных і 3 бронзавых медалі. Прычым золата дзюдаіста Зеліма Кацаева, які нарадзіўся ў Расіі і паспеў павыступаць за Украіну, магло і не здарыцца. Яшчэ за 8 секунд да канца фінальнага паядынку вёў яго супернік з Грузіі Ілля Суламанідзэ. Апошні, маючы ўжо дзве жоўтыя карткі, вырашыў пацягнуць час і пачаў імітаваць прыём. Суддзі заўважылі хітрык і пасля прагляду паўтору вынеслі грузінскаму спартсмену трэцюю жоўтую, што азначала датэрміновую перамогу Кацаева. Залаты медаль Кацаева стаў 10-м у гісторыі Азербайджана, які размясціўся на 30-м радку медальнага заліку ў Парыжы – і гэта найлепшы вынік у гісторыі краіны.

У Польшчы, за якую не вельмі ўдала выступілі беларускі Крысціна Ціманоўская і Марыя Жодзік, на 161 спартсмена набралося 10 узнагарод, сярод іх толькі адно золата (плюс чатыры срэбра і пяць бронз). Гэта – 42-е месца агульнага заліку. Увогуле, у палякаў найгоршы выступ з часоў Алімпіяды ў Мельбурне-1956 (там было 1-4-4)

Партнёрша Ціманоўскай па эстафеце 4х100 Эва Свабода, якая ехала на Гульні быццам бы за медалём, нават не трапіла ў фінал сваёй кароннай 100-метроўкі. Затое парадавала валейбольная зборная, якая выйшла ў алімпійскі фінал ўпершыню з 1976 года. Тады ў Манрэалі каманда заваявала золата. Але на гэты - толькі срэбра пасля паразы ад гаспадароў-французаў, якія абаранілі алімпійскі тытул, заваяваны ў Токіа.

7 узнагарод займеў Казахстан, ад якога на Гульнях было 79 атлетаў (1 золата, 3 срэбра, 3 бронзы і 43-е месца). Гістарычны медаль краіне прынёс гімнаст Нарыман Курбанаў – у Парыжы казахстанец стаў другім у практыкаваннях на кані. Раней у Казахстана не было медалёў у гэтым відзе спорту.

У літоўцаў усяго чатыры узнагароды і ніводнага новага алімпійскага чэмпіёна – 2 срэбра і 2 бронзы на 51 спартсмены і 70-е месца медальнага заліку.

Тут драма разгарнулася ў спаборніцтвах па кіданні дыска, дзе Мікалас Алекна абнавіў алімпійскі рэкорд свайго бацькі-чэмпіёна Віргіліуса Алекны, устаноўлены ў 2004 годзе. Хлопец шпурнуў снарад на 69,97 метра.

Аднак рэкорд Алекны-малодшага пратрымаўся нядоўга: неўзабаве ямаец Ражэ Сторна выдаў спробу на 70 метраў і стаў алімпійскім чэмпіёнам. Мікалас вярнуўся за срэбрам. Гэта ўжо трэцяя Алімпіяда запар, калі ў літоўцаў няма золата.

У Кыргыстана 2 срэбра, 4 бронзы і 68-е месца. Прычым срэбны прызёр АГ-2024 баксёр Мунарбек Сеітбек прыехаў без асабістага трэнера, а спартыўныя чыноўнікі нават загадзя купілі яму зваротны білет пасля 1/4 фіналу. Секундантамі Сеітбека сталі галоўны трэнер зборнай Узбекістана Даніяр Талагон і Акмаль Хасанаў. Сеітбэк часта ездзіў на трэнавальныя зборы ва Узбекістан, таму Хасанаў апынуўся ў яго куце. Але ў фінале яго там ужо не было – справа ў тым, што другім прэтэндэнтам на золата аказаўся непасрэдны падапечны ўзбекскага трэнера Абдумалік Халокаў. Кыргызстанец прайграў фінал аднагалосным рашэннем суддзяў, але стаў першым прызёрам Алімпіяды ў гэтым відзе ад Кіргізіі.

Арменія дэлегавала ў Парыж 11 атлетаў, якія прывезлі 3 срэбраных медалі і 1 бронзавы – і гэта 66-ы радок агульнага заліку.

Малдова ўзяла 4 узнагароды. На 26 алімпійцаў у каманды 1 срэбра, 3 бронзы і 72-е месца. Прычым, Анастасія Мікіта стала першай малдаванкай ў гісторыі, якая заваявала медаль на Алімпійскіх гульнях у вольнай барацьбе і прынесла сваёй краіне першае срэбра за 24 гады. Апошні медаль такой якасці заваяваў малдаўскі стралок Алег Малдаван на Алімпіядзе-2000 у Сіднеі.

У Таджыкістана і яго 14 атлетаў на гэтых гульнях 3 бронзы і 79-е месца.

Латвія была прадстаўленая 29 спартсменамі і засталася ўвогуле без узнагарод. Галоўныя надзеі краіны былі звязаны з баскетболам 3х3. На групавым этапе каманда сапраўды дамінавала, не прайграўшы ніводнай сустрэчы, аднак у паўфінале спатыкнулася на французах, пасля чаго не здолела знайсці сілы на барацьбу за бронзу з літоўцамі. Тым не менш дома баскетбалістаў сустрэлі як сапраўдных чэмпіёнаў.

Без медалёў засталася і Эстонія, якую прадстаўлялі 25 атлетаў.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты