Tribuna/Гімнастыка/Блогі/Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)

Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)

Зборшчыца кавуноў, адэптка міфа пра мірнае неба.

Аўтар — Pam-pam
13 кастрычніка 2024, 12:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)

Былая гімнастка, а на сёння генеральная сакратарка алімпійскага камітэту Лукашэнкі Ксенія Санковіч днямі з'езділа ў Лазану, дзе сустрэлася з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам.

Рэжымная чыноўніца, якая мае два алімпійскія медалі ў мастацкай гімнастыцы (бронзу з Пекіна-2008 і срэбра з Лондана-2012), але больш вядомая як зборшчыца кавуноў з атачэння Аляксандра Лукашэнкі, абмеркавала ў Швейцарыі з прадстаўнікамі МАК «пытанні ўдзелу беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах», а яшчэ пакінула аўтограф на спецыялізаванай сцяне.

Выглядае парадаксальна, што ў арганізацыю, якая па публіцы выступае за тое, каб толькі нейтральныя атлеты ад Беларусі траплялі на міжнародныя спаборніцтвы, запрасіла ў свой офіс асобу, якая цалкам падтрымлівае лукашэнкаўскі рэжым і ўсяляк апраўдвае яго палітыку.

Яшчэ перад выбарамі-2020 Санковіч пісала ў сваім Instagram, што за 26 гадоў пры Лукашэнку Беларусь «расквітнела», і таму выказала жаданне «гэта захаваць і прымножыць, а не знішчаць і размазваць на хвалі эмоцый». Той факт, што ўжо тады рэжым разгарнуў рэпрэсіі супраць звычайных людзей, Санковіч, якая лічыць, што ў яе краіне «бяспечна», не заўважала.

У снежні таго года экс-гімнастка падпісала ліст спартсменаў у падтрымку беззаконня, а крыху пазней паўдзельнічала ў лыжным пацешным турніры для Лукашэнкі ў камандзе Дзмітрыя Баскава – аднаго з тых, хто быў на месцы палітычнага забойства мінчука Рамана Бандарэнкі ўвосені 2020-га.

Наведваць рэжымныя мерапрыемствы – звыклая справа для экс-гімнасткі. Тут і навагоднія балі, і калядныя прыёмы ў Лукашэнкі, так што не дзіўна, што ў студзені 2022-га адданасць Санковіч ацанілі і прызначылі выконваць абавзкі генеральнага сакратара лукашэнкаўскага алімпійскага камітэту.

Пра вайну, у якой удзельнічае беларускі рэжым, Санковіч не выказвалася, затое згадала пратэсты, заявіўшы, што «для нашай краіны жнівень 2020-га выдаўся вельмі цяжкім, таму што мы, беларусы, прызвычаіліся да спакою і міру. Але, мусіць, усім нам трэба было перажыць гэты час, каб зноў пачаць шанаваць тое мірнае неба над галавой, якое мы маем сёння». Мірным у Санковіч неба было на дзявяты месяц вайны ва Украіне.

У студзені 2023-га яна зноў засвяцілася на калядным прыёме дыктатара.

І на мінскай лыжні. Гэтым разам ў камандзе непрызнанага кіраўніка алімпійскана камітэту ў Беларусі Віктара Лукашэнкі.

Увосень таго ж года Санковіч атрымала падзяку з рук таго ж непрызнанага кіраўніка.

У сакавіку 2024-га Санковіч, якой за месяц да зацвердзілі на пасадзе, наведала касмадром Байканур, каб ужывую назіраць як у космас адправілася першая беларуская турыстка Марына Васілеўская – яшчэ адна заўзятая прыхільніца дыктатуры.

Прысутнічала Санковіч і на гімнастычным шоу Аліна, якое прывезла ў Мінск каханка Пуціна Аліна Кабаева. Беларуска назірала за імпрэзай з ложы ў атачэнні трох Лукашэнак – акрамя старэйшага былі яшчэ яго старэйшы сын Віктар і малодшы Мікалай.

Санковіч не проста ўвесь час побач з рэжымам, яна прадстаўляе яго і легітымізуе. Пры гэтым спакойна пабывала ў Парыжы на Алімпіядзе, тады як спартсмены змушаныя праходзіць адмысловую працэдуру праверкі на нейтральнасць, і шмат каго ў выніку гэтага адсейваюць.

Па вяртанні з Алімпіяды Санковіч у інтэрв'ю прапагандысту Марату Маркаву паскардзілася на Крысціну ЦІманоўскую. Нібыта бягуха, якая выступае ўжо за Польшчу, на Гульнях «знаходзіла час казаць брыдкасці ў дачыненні да нашай краіны». Лукашыстка не агучыла ніякай канкрэтыкі на гэты конт, але засведчыла сваё здзіўленне.

Увогуле, былая гімнастка не раз дэманстравала ўменне прарывацца туды, дзе яе не хочуць бачыць. Калі ў Сеуле праходзіла генасамблея Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, прадстаўнікі 11 НАК выступілі супраць беларускага і расійскага прадстаўніцтва. Санковіч тады ўсё ж патрапіла на мерапрыемства, пасля чаго скардзілася, што рэжымную дэлегацыю не хацелі бачыць тыя, з кім у яе, Санковіч, былі «самыя цёплыя стасункі».

«Відаць, паціху прыходзіць асэнсаванне ўвогуле абсурднасці прынятых рашэнняў» – так Санковіч у лістападзе-2022 казала пра санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да беларускага спорту за суўдзел лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне супраць Украіны.

Тым не менш санкцыі дзейнічаюць па сёння, але лукашэнкаўская амбасадарка атрымала магчымасць агучыць сваю пазіцыю таму, хто гэтую «абсурднасць» ініцыяваў.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты