Усе навіны

Апейкін пра дэлегацыю ад БФСС, якая наведае ЗША: «Шукаем магчымасці, каб спартоўцы, якія з’ехалі з Беларусі, маглі вучыцца ва ўніверсітэтах ці працягнуць кар’еру»

21 кастрычніка 2022, 13:29
1

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін распавёў у інтэрв’ю YouTube-каналу «ЧестнОК» аб беларуска-украінскай дэлегацыі, якая наведае ЗША з афіцыйным візітам.

Сярод тых, хто ўвайшоў у склад дэлегацыі прызёры АГ і чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы беларус Андрэй Краўчанка і ўкраінка Вольга Саладуха, а таксама прадстаўнік БФСС па пытаннях абароны правоў спартоўцаў і санкцыйнай палітыцы і экс-гендыр БАТЭ Міхаіл Залеўскі. Узначаліць дэлегацыю сам выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін.

– Дэлегацыя ад БФСС паедзе ў ЗША. Хацелася б пачуць, для чаго, якія мэты, і што яна там будзе рабіць?

– Будзе сустрэча ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША з чыноўнікамі дэпартамента па пытаннях спорту, спартыўнай палітыкі. Будзем дамагацца падтрымкі беларускіх спартоўцаў, будзем дамагацца адукацыйных магчымасцяў для мэнеджараў спартыўных.

Мэта – знайсці магчымасці дапамагаць тым спартоўцам, якія выступаюць за вольную і новую Беларусь.

– Можа ёсць канкрэтныя кейсы, дзе патрэбна падтрымка беларускім спартоўцам?

– Патрэбны магчымасці адукацыйныя, было б вельмі выдатна, калі б мы змаглі дамовіцца з амерыканскімі ўніверсітэтамі, якія б маглі выдаваць стыпендыі, прымаць на навучанне беларусскіх спартоўцаў – быў бы сур’ёзны вынік [перамоў].

Таксама для некаторых спартоўцаў неабходны магчымасці працягнення кар’еры. Таму будзем шукаць такія магчымасці, каб спартоўцы, якія з’ехалі з Беларусі, маглі працягнуць кар’еру. Каб спартоўцы, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі, маглі б далей удзельнічаць у спаборніцтвах, – распавёў Апейкін.