Трэнер жаночай зборнай Беларусі Сыцько пра сустрэчу з расіянкамі: «Нам неабходна як мага часцей гуляць падобныя матчы»
Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Аляксандр Сыцько падзяліўся меркаваннем пра паражэнне ад расіянак (22:33) у другім таварыскім матчы ў Мінску.
«Учора ў нас другі тайм быў значна лепшым за першы, сёння атрымалася наадварот. Да перапынку дзейнічалі лепш, але не хапіла фізічных сіл, разрыў паміж стартавай сямёркай і лаўкай вялікі, так што для нас гэта чарговы бясцэнны досвед, дзякуючы якому мы будзем вучыцца далей і прагрэсiраваць.
Варта падзякаваць суперніцам і калегам за тое, што яны прыехалі і адгукнуліся на нашу просьбу, спадзяюся, што наступным разам мы ўбачымся ў іх. Зробім пэўныя вывады з гэтых гульняў.
Хацелася б адзначыць важнасць такіх сустрэч, таму што гульні з моцнымі сапернікамі даюць шмат плюсаў, нам так дакладна. Нам неабходна як мага часцей гуляць падобныя матчы, і я ўпэўнены, што вынік не прымусіць сябе доўга чакаць», - адзначыў Сыцько.