Усе навіны

Каралёк пяройдзе ў «Барселону» («Белсат»)

26 снежня 2022, 20:26

Паводле інфармацыі «Белсату», 26-гадовы беларускi лінейны Арцём Каралёк улетку пяройдзе ў «Барселону».

Кантракт пакуль не падпісан, але папярэдніх дамоўленасцяў ужо дасягнулі.

Каралёк выступае ў польскім клубе «Вiве». Кантракт дзейнiчае да 2025 года.

Каралёк стане другім беларусам, які будзе выступаць у «Барселоне». З 2009 да 2015 года за каталонскі клуб выступаў Сяргей Рутэнка.

Гульнявую карʼеру Рутэнка скончыў у 2016-м і заняўся продажам угнаенняў, а ў 2020-м адкрыта падтрымліваў сілавікоў, падпісаў праўладны ліст. Цяпер ён узначальвае беларускую федэрацыю тэнісу.

SIARHEI
Кепска для Вiве, але для Арцема добры варыянт. Поспеху!
Адказаць
2
Дурачок с мнением
Лучшему линейному лучший клуб,все верно
Адказаць
0