Зборная Беларусі правядзе два таварыскія матчы з расіянамі
26 снежня зборная Беларусі зноў правядзе вучэбна-трэніровачны збор у мінскім Доме гандбола. 5 і 6 студзеня беларусы правядуць у Маскве два таварыскія матчы са зборнай Расіі. Пачатак абедзвюх гульняў – 15:00.
Трэнерскі штаб зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Шаўцова запрасіў на збор 20 гандбалістаў:
Варатары: Канстанцін Кавалёў (2002, СКА Мінск), Ілья Усік (1998, «Мяшкоў Брэст»), Іван Мароз (1992, «Бней-Герцлія», Ізраіль);
Левыя крайнія: Андрэй Юрынок (1996, «Мяшкоў Брэст»), Уладзіслаў Крывенка (1999, СКА Мінск);
Правы крайні: Яўген Нікановіч (2000, СКА Мінск);
Лінейныя: Вячаслаў Бохан (1996, «Дынама-Бухарэст», Румынія), Арсеній Капаеў (2001, «Машэка»), Данііл Белы (2002, СКА Мінск), Арцём Каралёк (1996, «Віве», Польшча), Дзмітрый Камышык ( 1990, СКА Мінск);
Левыя паўсярэднія: Дзмітрый Хмялькоў (1998, СКА Мінск), Уладзіслаў Кулеш (1996, «Гановер», Германія), Ігар Бяляўскі (2002, СКА Мінск);
Правыя паўсярэднія: Мацвей Удавеня (2000, СКА Мінск), Станіслаў Шабельнікаў (2001, СКА Мінск), Мікалай Алёхін (1998, «Мяшкоў Брэст»), Алег Астрашапкін (1992, «Хапаэль», Ізраіль);
Разыгрываючыя: Арцём Кулак (1996, «Чэхаўскія мядзведзі», Расія), Алег Луня (1997, «Зеніт», Расія).
Левы паўсярэдні Уладзіслаў Кулеш далучыцца да нацыянальнай каманды з 2 студзеня.
Адзначым, што Дзмітры Хмялькоў і Станіслаў Шабельнікаў з мінскага СКА з’яўляюцца падпісантамі праўладнага ліста.