Усе навіны

Каралёк пра непрыезд у Расію са зборнай Беларусі: «Так дамовіліся з Шаўцовым. Прыйшла чарга Кулеша, Бохана»

11 студзеня 2023, 14:00

Лінейны зборнай Беларусі Арцём Каралёк расказаў, чаму не гуляў за нацыянальную каманду ў Маскве.

- У Маскву са зборнай ты не ездзіў...

- Магчымасці запрасіць усіх легіянераў адразу гэтым разам не было. Таму мы з Юрыем Анатольевічам Шаўцовым дамовіліся, што я прылячу ў Бахрэйн, потым паўдзельнічаю ў зборы перад Новым годам, але з расіянамі гуляць не буду. Прыйшла чарга іншых хлопцаў, якія выступаюць за мяжой - Кулеша, Бохана, - сказаў Каралёк.