Усе навіны

Вадзім Сашурын: «Кітайскія гандбалісты моцна адрозніваюцца ад беларускіх, быццам з іншага свету»

12 студзеня 2023, 13:17

Беларускі экс-біятланіст Вадзім Сашурын, які зараз з'яўляецца трэнерам па АФП і працуе над падрыхтоўкай каманды «Бусел Кітая», расказаў, чым кітайскія гандбалісты адрозніваюцца ад беларускіх.

– Кітайскія гульцы моцна адрозніваюцца ад нашых. Яны быццам з іншага свету. У іх зусім іншае разуменне спорту. Калі для нашых хлопцаў паняцці «лактат», «крэатынфасфат» і таму падобныя звыклыя, то для іх усё гэта новае.

Заўважыў, што ў Кітаі своеасаблівая селекцыя. Калі ў нас яна галоўным чынам гульнявая, то ў іх, можна сказаць, функцыянальная. Хлопцы моцныя, моцныя, але тэхнікі ім не хапае. Змяніць гэта не так проста. Пакуль рана ацэньваць, чаго мы дасягнулі за час супольнай працы, – патрэбен хаця бы сезон, – сказаў Сашурын.