Каралёк – найлепшы лінейны свету па версіі TV2

20 студзеня, 22:55
0

Нарвежскі партал TV2 апублікаваў топ-50 гандбалістаў па выніках 2022 года. Беларускі гулец «Кельце» Арцём Каралёк размясціўся на 12-м месцы – найвышэйшым сярод тых, хто выступае на пазіцыі лінейнага.

– На наш погляд, [Каралёк] найлепшы лінейны ў свеце, які заслужыў месца ў камандзе ўсіх зорак Лігі чэмпіёнаў у мінулым сезоне. У беларуса бліскучая тэхніка, і ён проста фантастычны ў выкарыстанні прасторы на лініі, – гаворыцца ў матэрыяле.

Раней паведамлялася, што Каралёк пяройдзе ў «Барселону».