Усе навіны

Гандбаліст СКА Нікановіч: «У клубе ставяцца задачы выйграць усё: чэмпіянат і Кубак Беларусі, SEHA-лігу»

28 студзеня 2023, 09:23

Правы крайні мінскага СКА Яўген Нікановіч расказаў якім вынікам сезона застанецца задаволены.

– Калі выйграем усе турніры, у якіх выступаем. Чэмпіянат Беларусі, Кубак краіны, сеха-лігу. Такія задачы ставяцца ў клубе. Усё ж такі мы адна з вядучых каманд краіны і накіраваны на максімальныя вынікі. У нас добры малады склад, хлопцы прагрэсуюць, так што пазмагаемся за тытулы, у тым ліку ў СЕХА-лізе, – сказаў Нікановіч.