Усе навіны

Галоўны трэнер «Мяшкоў Брэст» пра выступленні ў SEHA-лізе: «Віншую каманду з першым месцам у групе Б, задачу-мінімум мы выканалі»

30 студзеня 2023, 15:10

Галоўны трэнер «Мяшкоў Брэст» Дзмітрый Ціхан пракаментаваў паражэнне каманды ад ЦСКА ў рамках 6-га тура SEHA-Лігі (31:36), якое не перашкодзіла брэстаўчанам застацца на першым радку групы Б.

«ЦСКА годна гулялі, ваявалі. На некаторых пазіцыях яны нас перайгралі. Сваю каманду віншую з першым месцам у групе, задачу-мінімум мы выканалі, будзем рухацца далей. Што тычыцца гульні: калі ты не завяршаеш, то забіваюць табе. А пасля гэтага складана нагнаць упушчанае і адыгрывацца», – сказаў Ціхан.