Усе навіны

Старшыня СКА Крайноў: «Дзіця з нашай школы павінна разумець, што патрапіць у каманду, на гэта месца не прыедзе легіянер. Хачу ўбачыць нашых гульцоў у фінале ЛЧ»

7 лютага 2023, 21:27

Прадстаўнік мінскага СКА Андрэй Крайноў распавёў пра мэту працы дзіцяча-юнацкай школы сталічнай каманды.

– Максімаў сказаў, што хацеў бы каб гэтыя дасведчаныя гульцы заставаліся, каб Мінск знайшоў грошай і іх трымаў, але ў вас не такая палітыка, гэта немагчыма?

– Усё ў жыцці, напэўна, магчыма. А як жа мы ўбачылі Каралька і Кулеша ў фінале Лігі чэмпіёнаў? Прыемна? Я хачу, каб мы там убачылі Бяляўскага, мы ўбачылі Самойла праз год, праз два. І самы момант, навошта тады працуе школа дзіцяча-юнацкая? Дзіця павінен разумець, што ён патрапіць у гэтую каманду. На гэтае месца не прыедзе легіянер. Таму мы павінны даць маладому гульцу шанец дамагчыся высокіх вынікаў, – сказаў Крайноў.