Усе навіны

Галоўны трэнер «Гомеля» Мачалаў пра 33:37 ад «Мяшкоў Брэст» у SEHA-лізе: «Пасля такіх параз можна смела глядзець адзін аднаму ў вочы»

26 лютага 2023, 21:51

Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Мачалаў пракаментаваў паразу ў першым матчы 1/4 фіналу SEHA-лігі ад «Мяшкоў Брэст» з лікам 33:37. Адзначым, што па ходзе матча гамяльчане вялі ў ліку.

«Так, мы хацелі. Так, мы бароліся. Рыхтаваліся да гэтай гульні. Спрабавалі прыдумаць некалькі сюрпрызаў – як у абароне, так і ў нападзе. Нешта атрымалася, нешта – не. У першым тайме, лічу, шмат што атрымлівалася. Рэалізуй свае стопрацэнтныя моманты, адрыў мог быць і большы. У другім тайме адбіўся досвед Брэста ў такіх напружаных матчах.

Яшчэ ў раздзявальні, сказаў, што БГК зайграе па-іншаму, уключыць мужчынскую сілу, пачне дзейнічаць больш агрэсіўна. У прынцыпе былі да гэтага гатовы, але недзе на фоне стомленасці падвяла рэалізацыя, плюс ужо крыху іншыя хуткасці сталі. На жаль, ратацыя ў нас не такая вялікая, на гульцоў увесь час кладзецца вельмі вялікая нагрузка.

У раздзявальні пасля матчу сказаў хлопцам: пасля такіх паражэнняў можна смела глядзець адзін аднаму ў вочы. Бачыў, што яны аддалі ўсе сілы. Дзякуючы такім паядынкам мы будзем прагрэсаваць, – распавёў Мачалаў.