Усе навіны

Экс-кіраўнік брэсцкага «Дынама» Харашун зацверджаны на пасадзе дырэктара «Мяшкоў Брэст»

2 сакавіка 2023, 18:27

Мікалай Хaрaшун прызначаны дырэктарам «Мяшкоў Брэст».

Ён выконваў абавязкі кіраўніка ад канца чэрвеня 2022 года. Гэта здарылася пасля сыходу з пасады па сямейных абставінах Аляксандра Мяжуева.

У 2008 годзе працаваў старшынёй футбольнага брэсцкага «Дынама». У «Мяшкоў Брэст» працуе з 2014 года пасля таго, як пакінуў пасаду генеральнага дырэктара «Дынама».

– На працягу больш за восем гадоў ён займаецца арганізацыйнымі пытаннямі функцыянавання клуба, адказвае за ўзаемадзеянне з уладамі горада і тытульнымі партнёрамі, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы клуба.