Усе навіны

Трэнер СКА Папруга пра развіццё гульцоў: «У «Мяшкова» была і другая каманда, але нешта не атрымалася. Мы гатовы дзяліцца вопытам»

8 сакавіка 2023, 22:59

Трэнер СКА Ігар Папруга падзяліўся меркаваннем пра недастатковае развіццё гандбалістаў у іншых клубах Беларусі, якія маглі б канкурыраваць у зборнай Беларусі і ў чэмпіянаце краіны.

– Мы кожны чэмпіянат імкнемся па максімуме выступаць і ставім максімальныя задачы, таму гэты сезон не выключэнне. Пакуль нам гэта ўдаецца, мы зараз на першым месцы, але яшчэ шмат можа быць непрадказальнага ў спорце, таму чакаем проста і ідзем ад матчу да матчу да сваёй мары.

Не жадаецца крытыкаваць калег, але, мусіць, павінны з іншых клубаў гульцы таксама прабівацца, і чым больш іх будзе, роўных і на роўных пазіцыях, тады і зборная будзе мацней. Таму я рады за сваіх [дзевяцёх] хлопцаў [выкліку ў зборную], але я хацеў бы, каб з іншых клубаў таксама людзі прыходзілі ў зборную і складалі канкурэнцыю. А ўжо ў зборнай галоўны трэнер выбіраў тых, хто на дадзены момант мацнейшы.

Разумееце, у «Мяшкоў Брэст» было шмат варыянтаў развіцця. У іх была і другая каманда, заўсёды дублюючы склад выступаў у асноўным раундзе чэмпіянату, але нешта не атрымалася, штосьці не дапрацавалі, дзесьці можа не на таго гульца паставілі. Мы гатовы дзяліцца вопытам, калі ён ім цікавы, – сказаў Папруга.