Усе навіны

Гулец зборнай Беларусі Вайлупаў пра матчы з Расіяй: «Дзеці – самае важнае для нас, яны павінны бачыць, што гандбол увогуле жывы»

14 сакавіка 2023, 10:46

Гандбаліст зборнай Беларусі Мікіта Вайлупаў выказаўся пра спарынгі са зборнай Расіі.

«Першая для нас была задача выйграць, узяць рэванш за паражэнне ў Расіі.

Вось навошта? Для чаго ўвогуле гульні такога фармату, як таварыскія гульні са зборнай Расіі?

Я думаю, гэта больш для балельшчыкаў. Для дзяцей, якія павінны бачыць, што гандбол увогуле жывы, гандбол развіваецца і гандбол на добрым узроўні ў нас у Беларусі. Самае важнае для нас – гэта дзеці. Для іх мы гуляем сёння», – сказаў Вайлупаў.