Усе навіны

«Вайводзіна» Пухоўскага выйшла ў паўфінал Кубка ЕГФ

26 сакавіка 2023, 14:23

«Вайводзіна» беларускага гандбаліста Барыса Пухоўскага падолела славенскі «Гарэнье» ў двухматчавым супрацьстаянні і выйшла ў паўфінал Кубка ЕГФ.

Дома «Вайводзіна» здабыла мінімальную перамогу 31:30, а ў гасцях сербская каманда абыграла суперніка 30:26. Пухоўскі рэалізаваў усе 7 кідкоў па варотах і стаў самым выніковым гульцом на пляцоўцы.

У паўфінале «Вайводзіна» згуляе з пераможцам пары «Алінгсас» – «Дукла».

Адзначым, што Пухоўскі з'яўляецца пераможцам Кубка выкліку, які пазней быў перайменаваны ў кубак ЕГФ, разам з мінскім СКА ў сезоне 2013-2013.