Усе навіны

Апейкін пра размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі: «Вайны на тэрыторыі Беларусі наўрад ці атрымаецца пазбегнуць»

26 сакавіка 2023, 21:12

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін выказаўся наконт размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.

«Падзяляю ацэнкі Паўла Усава датычна сітуацыі з размяшчэннем тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. Як я і казаў раней у сваіх ранейшых паведамленнях, вайны на тэрыторыі Беларусі наўрад ці атрымаецца пазбегнуць. Найбольш верагодна гэта адбудзецца ў перыяд 2026-2029 гг.», – напісаў Апейкін.

Палітолаг Павел Усаў выказаў меркаванне, што Пуцін вырашыў размясціць ядзерную зброю ў Беларусі, як кампенсацыю таго, што беларускае войска не выходзіць цалкам уцягнуць у вайну з Украінай. Размяшчэнне ядзернай зброі, на думку палітолага, будзе сведчыць пра канчатковую страту суверэнітэта Беларусі.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што расійскую ядзерную зброю размесцяць у Беларусі. Схрон для зброі анансавалі дабудаваць да 1 ліпеня.