Усе навіны

Гірык пра магчымы пераход Беларусі ў азіяцкую федэрацыю: «Нічога дрэннага не бачу, але я не ведаю, наколькі Азія заменіць нам Еўропу»

31 сакавіка 2023, 19:39

Беларускі гандбаліст ЦСКА Юльян Гірык падзяліўся меркаваннем аб магчымым пераходзе беларускай і расійскай федэрацый у Азію.

– З усіх бакоў цяпер ідзе шмат размоў аб пераходзе шэрагу спартыўных федэрацый у Азію. Як лічыш, улічваючы няпростыя адносіны з Еўропай, ці патрэбны такі крок гандболу Расіі і Беларусі.

– Шчыра кажучы, я нават не ведаю, які ўзровень гульні ў азіяцкіх клубаў. Паспрабаваць, канешне, можна. Я ў гэтым нічога дрэннага не бачу, але я не ведаю, наколькі Азія заменіць нам Еўропу, – сказаў Гірык.