Усе навіны

Кулеш пра «Гановер»: «Да цалкам камфортных умоў далёка. Быў не зусім гатовы да гандбола ў бундэслізе. Тут, калі не зробіш сабе гол, мала хто дапаможа»

Беларускі гандбаліст Уладзіслаў Кулеш пракаментаваў сваю адаптацыю ў «Ганаверы» з бундэслігі.

– У верасні ты казаў, што адчуваеш сябе ў Германіі не ў сваёй талерцы. Цяпер – ужо ў сваёй?

– Канешне, зараз мне тут ужо больш камфортна. Згуляўся, пазнаёміўся з партнёрамі. Больш асвоіўся. Пачаў разумець, чаго ад мяне жадае трэнер. Паралельна вучу нямецкую. Увогуле, стала лягчэй. Зразумела, што да цалкам камфортных умоў, як у Кельце, дзе я адчуваў сябе ў сваёй талерцы, яшчэ далёка. Але зрухі ёсць. Ужо нашмат лепш.

– Не чакаў, што так цяжка будзе давацца гульня на першых парах?

– Канешне, не чакаў. Я заўсёды ведаў, і мне казалі, што бундэсліга – гэта моцны чэмпіянат. Але турнір аказаўся нават цяжэйшым, чым я думаў. Кожная каманда можа абгуляць кожную. Гэтым ліга і цікавая. Не ведаеш, што будзе ў наступным матчы. Прахадных гульняў няма. Класны чэмпіянат. І больш жорстка, чым лігі, дзе я выступаў раней.

– Калі спачатку была дрэнная статыстыка, як адчуваў сябе ў псіхалагічным плане?

– Вядома, хацелася ўсё выправіць. Але збольшага такая статыстыка была з-за таго, што я тут штатны выканавец кідкоў праз «сценку» пры апошнім пасе. За матч адзін раз сапраўды кідаю ў такой сітуацыі. А часам – і два-тры. Зразумела, што закінуць праз «сценку» цяжка.

Ну і я ў цэлым быў не зусім готаў да такога гандболу. З-за гэтага нічога не складалася ў гульні. Але быццам бы сітуацыя паступова становіцца лепшай. Усе мяне падбадзёрвалі, казалі, што гэта нармальна, што патрэбны час на адаптацыю. У Нямеччыне зусім іншая сістэма. Спецыфічная ліга.

– Што змянілася канкрэтна для цябе ў рамках новай сістэмы?

– Тут гульня больш індывідуальная. Калі ты не зробіш сабе гол сам, дык мала хто табе ў гэтым дапаможа. У іспанскай сістэме, як у «Кельце», уся каманда гуляе на цябе, каб ты ў патрэбны момант кінуў або згуляў у лінію. Тутака ж больш сілавая ліга. Акцэнт на iндывiдуальным майстэрстве, на тым, каб абыгрываць адзiн у адзiн. Карацей, трэба шукаць свае галы, – распавёў Кулеш.