Усе навіны

Андрэй Барбашынскі: «Санкцыі – для каго яны? Не будзе гімна – абсурдна. Мы паважаем выбар народа. Чаго яшчэ трэба еўрапейскім чыноўнікам?

27 траўня, 23:30
1

Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Андрэй Барбашынскі падзяліўся меркаваннем пра міжнародны бан для беларускіх спартсменаў і ўмовах, пры якіх ён можа быць зняты.

«Усе санкцыі, якія ўвялі – для каго яны? Яны не прыносяць нікому карысці, ніякай выгады ад гэтага няма. Гэта нейкі абсурд. Спартоўцы не могуць паказваць свае вынікі. Зыходзячы з таго, што ў Еўропе крыху па-іншаму ўсё выбудавана, чым у нас. У нас спаборнічаюць спартоўцы і пападаюць на Алімпійскія гульні, калі яны адабраліся, выступаюць. Пасля гэтага ёсць пэўныя крокі, калі ты заваяваў, ёсць прэміяльныя, ёсць тое і іншае. У іх, мусіць, па-іншаму. Яны б'юцца за грошы і гэтым прыбіраюць канкурэнтаў.

Не будзе граць наш гімн (маецца на ўвазе дзяржаўны гімн пра рыжыму Лукашэнкі – Tribuna.com) – гэта абсурдна. Але мы суверэнная краіна, жывем у сябе. Мы ж не прыходзім з тымі ці іншымі правіламі да іх дадому? Не, не прыходзім. Але мы паважаем выбар нашага народа. Чаго яшчэ трэба гэтым эўрапейскім чыноўнікам? Яны сабраліся там, сядзяць, гагочуць, не разумеюць, што гэта такое. Да развіцця спорту ці ўвогуле спорту гэта ніякага дачынення не мае. На жаль, але гэта факт, што сёння палітыка б'ецца ці спрабуе праз спорт камусьці нешта абмежаваць.

Сёння многія з намі хочуць гуляць, ды практычна ўсё. Пытанне заключаецца ў тым, што ўсе баяцца. Рашэнне ляжыць на федэрацыях тых ці іншых краін, але чамусьці яны гэтыя рашэнні не прымаюць на карысць спорту. Беларусы могуць спаборнічаць з расіянамі, Кітаем, Егіптам. З гэтымі краінамі – там, паверце, таксама дастаткова добрыя каманды, мы проста іх не бачым. Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі гандбола, дапусцім, спадар Мустафа развівае, запускае на чэмпіянат свету большую колькасць удзельнікаў, каб мы маглі пазнаёміцца і ўбачыць. Разумееце, калі гуляюць тыя ці іншыя каманды – умоўна, Кувейт, Саудаўская Аравія, Егіпет, амерыканцы, то бок гэта нетрадыцыйныя краіны для гандбола. Але яны сёньня ёсьць, зьяўляюцца. Адпаведна, чым больш будзе геаграфія, тым больш будзе цікавасці праяўляцца да гэтага віду спорту», – сказаў Барбашынскі.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.